28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабякоў - Мядзведзеву: «Мы задаволеныя стасункамі з Расеяй, але ёсць шэраг момантаў»

10
Кабякоў - Мядзведзеву: «Мы задаволеныя стасункамі з Расеяй, але ёсць шэраг момантаў»
Фота: ТАСС/Getty Images

Кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расеі абмеркавалі эканамічныя дачыненні дзвюх краін.

Сустрэча Андрэя Кабякова і Дзмітрыя Мядзведзева адбылася ў чацвер у вечары ў Менску пасля пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета.

- Мы сёння ўжо правялі вялікае мерапрыемства аб Еўразійскім саюзе, а цяпер ёсць магчымасць правесці двухбаковае мерапрыемства, пагаварыць пра стан нашых дачыненняў, эканамічных задачах, якія існуюць у дзвюх дзяржаў, пагаварыць аб назапашаных праблемах - яны сапраўды ёсць, - а таксама пагаварыць пра перспектывы - яны таксама ёсць, - падае ТАСС словы Мядзведзева, адрасаваныя Кабякову.

Расейскі прэм'ер таксама палічыў неабходным пазначыць на сустрэчы планы на будучыню з улікам эканамічнай сітуацыі, паведамляе БелаПАН.

У сваю чаргу, Кабякоў таксама адзначыў, што «ёсць шэраг момантаў», якія трэба абмеркаваць. Пры гэтым кіраўнік беларускага ўрада звярнуў увагу на ўзаемавыгадны характар дачыненняў РФ і Беларусі.

- У нашых краін традыцыйна узаемавыгаднае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, але ёсць шэраг момантаў, што назбіраліся, і яны патрабуюць пэўнага ўдзелу на ўзроўні прэм'ер-міністраў для іх развязання, - сказаў беларускі прэм'ер-міністр.

Вынікі перамоў пакуль невядомыя. Перад сустрэчай меркавалася, што на ёй будзе абмеркаванае пытанне пералічэння беларускай стараной абяцаных грошай за расейскі газ.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках