28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта нязначна падаражэла ў чаканні замарозкі здабычы

2
Нафта нязначна падаражэла ў чаканні замарозкі здабычы

Кошты нафты стабілізаваліся ў пятніцу, аднак могуць знізіцца больш чым на 2 адсоткі па выніках тыдня.

Сусветныя кошты нафты ў пятніцу, 28 кастрычніка, нязначна растуць на чаканнях інвестараў паспяховай угоды аб замарозцы аб'ёмаў здабычы "чорнага золата" паміж шэрагам краін, піша liga.net.

На 09.20 беларускага часу, кошт снежаньскіх ф'ючэрсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь маркі Brent вырас да $50,50 за барэль. Кошт снежаньскіх ф'ючэрсаў на нафту маркі WTI павялічваўся да $49,72 за барэль.

Нагадаем, у канцы верасня OPEC на нефармальнай сустрэчы ў Алжыры ўзгадніла абмежаванне здабычы ў дыяпазоне 32,5-33 млн барэляў нафты за дзень, аднак пра канкрэтныя ліміты для кожнай з краін арганізацыі пакуль дамоўленасцяў няма. Канчатковая пастанова павінна быць прынятая на афіцыйнай сустрэчы OPEC 30 лістапада ў Вене. Спецыяльны камітэт OPEC для рэалізацыі алжырскіх дамоўленасцяў збярэцца ў Вене 28-29 кастрычніка.

27 кастрычніка стала вядома, што Саудаўская Арабія ды іншыя краіны Пэрсідскай затокі, якія з'яўляюцца сябрамі OPEC, на закрытай сустрэчы ў Рыяд заявілі пра гатоўнасць скараціць здабычу нафты на 4% і прапанавалі Расеі далучыцца да гэтай ініцыятывы. Адзначалася таксама, што яны не хочуць ісці на асаблівыя ўмовы для Іраку ў сваім пагадненні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках