19 красавiка 2024, Пятніца, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Падчас заняткаў у менскай школе абрынулася столь

27
Фотафакт: Падчас заняткаў у менскай школе абрынулася столь

Са слоў дырэктара, апошні раз школа рамантавалася ў 1990-х гадах.

Пра здарэнне Оnliner.by распавяла вучаніца менскай сярэдняй школы №21 на вуліцы Куйбышава. Паводле ейных слоў, проста падчас занятку на парту абрынулася частка столі, закрануўшы адразу некалькі вучняў.

- Гэта здарылася 26 кастрычніка, на шостай лекцыі, прыкладна а 13:50, - успамінае школьніца.

- Наша школа чатырохпавярховая, усё адбылося на трэцім паверсе, у кабінеце, у якім надоечы быў рамонт. Мы сядзелі на занятку - і тут раптам абрынулася столь. Мы ўсе моцна перапалохаліся. Нас перамясцілі ў іншы кабінет, і лекцыя прадоўжылася.

Адзін хлопчык атрымаў удар мяккіх тканак. Учора яго на занятках не было, сёння прыйшоў, нібыта усё ў яго нармальна. Кажа, што сёння яму баліць галава. Пяць вучняў пацярпелі не так моцна – іх проста закранула ледзь-ледзь.

Дырэктар школы паспяшаўся супакоіць:

- Адбылося абсыпанне часткі тынку, а не столі, даслоўна дзве пліты падвеснай столі. Будынак пабудаваны ў 1940-х гадах, і капітальнага рамонту перакрыцця з тых часоў не было. Камісія склала дэфэктны акт, выяўленыя кароткачасовыя сляды залівання. Праз заліванне і вібрацыю дзве пліткі і адкінуліся. Цяпер усё адноўленае, ідзе навучальны працэс. У класе вядуцца заняткі.

- Ці ёсць пацярпелыя?

- Мы сачылі за сітуацыяй, звязваліся з бацькамі, ніякіх пашкоджанняў ніхто не атрымаў. Дзеці, вядома, спалохаліся, але іхняму здароўю не прычыненая шкода. Ва ўсіх дзяцей самаадчуванне ў парадку.

- Ці быў у школе праведзены капітальны рамонт?

- У самым кабінеце быў праведзены касметычны рамонт: заменены лінолеўм, паклееныя шпалеры. Падвесная столь не мянялася даўно. За мной капітальнага рамонту не было.

Апошні раз школа рамантавалася ў 1990-х гадах, але ці быў гэта менавіта капітальны рамонт - сказаць цяжка, мабыць, бягучы. Гэтае здарэнне - адзінкавы выпадак. Такога ў нас ніколі не было і не паўторыцца.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках