25 красавiка 2024, Чацвер, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пальчыс: Мая воля - вынік салідарнасці грамадзянскай супольнасці

1
Пальчыс: Мая воля - вынік салідарнасці грамадзянскай супольнасці
ЭДУАРД ПАЛЬЧЫС
ФОТА: БЕЛАПАН

Блогер заявіў, што будзе прадаўжаць дзейнасць сайта 1863х.com.

Блогер Эдуард Пальчыс, вызвалены 28 кастрычніка ў зале суда, разглядае вынесены яму прысуд вынікам падтрымкі грамадзянскай супольнасці. Пра гэта ён заявіў журналістам у судзе.

Пальчыс падзякаваў усім журналістам і неабыякавым людзям за тое, што змагаліся за яго. «Тое, што я на волі, заслуга кожнага з вас. У следчым ізалятары я адчуваў вялікую падтрымку. Думаў, што мне дадуць тры гады. Прысуд - гэта вынік падтрымкі грамадзянскай супольнасці. Нікому не патрэбна, каб у турме сядзелі за палітыку», - сказаў блогер, якому сёння споўнілася 26 гадоў.

Пальчыс не змог паведаміць дэталі судовага працэсу, бо даў падпіску пра невыдаванне, пішуць naviny.by. «Я думаю, што суд «закрылі», каб людзі не бачылі гэтае шоў. 3 лістапада мяне чакае яшчэ адзін суд, дзе будзе разглядацца пытанне прызнання майго сайта экстрэмісцкім», - адзначыў ён.

Блогер таксама заявіў, што плануе далей пісаць артыкулы на сайце, як толькі праваахоўнікі яму вернуць адабраную кампутарную тэхніку. «Спадары з сілавых структур зрабілі сабе ж горш: я быў маленькім блогерам, а цяпер усё ведаюць пра мой сайт», - сказаў Эдуард Пальчыс.

На пытанне, ці ёсць у Беларусі свабода слова, асуджаны блогер заявіў: «Такая-сякая. Пытанне, колькі за яе дадуць».

Усе дні, пакуль слухалася справа Пальчыса (з 14 кастрычніка), грамадскія актывісты праводзілі каля будынку суда акцыі салідарнасці з блогерам.

Падтрымаць Пальчыса ў суд 28 кастрычніка прыйшлі многія лідары апазіцыйных партый і рухаў - Яўген Афнагель, Максім Вінярскі, Павал Юхневіч, Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Мікалай Статкевіч. Актывісты змаглі пранесці ў залу суда бел-чырвона-белыя сцягі, прысуд яны сустрэлі гучнымі воклічамі «Жыве Беларусь!», «Верым, можам, пераможам!». Многіх з тых, хто прыйшоў, зала суда не змагла змясціць.

Рэдактар сайта 1863x.com Эдуард Пальчыс, вядомы як Джон Сільвер, прысуджаны да аднаго году дзевяці месяцаў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову і вызвалены ў зале суда. Мера ўтрымання змененая яму на падпіску аб нявыездзе. Такую пастанову прыняў 28 кастрычніка Менскі гарадскі суд. Пракурор прасіў прысудзіць блогера да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі.

26-гадовы Пальчыс, справа якога слухалася ў закрытым рэжыме, прызнаны вінаватым паводле двух артыкулах КК: распальванне варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч 1 арт 130), а таксама выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару (арт 343 КК).

З улікам таго, што на час следства і суда абвінавачаны знаходзіўся пад вартай, пад наглядам ён будзе знаходзіцца адзін год. Пры гэтым ён застаецца пад падпіскай аб нявыездзе. Прысуд можа быць абскарджаны і апратэставаны ў Вярхоўным судзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках