26 красавiка 2024, Пятніца, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галантныя кавалеры: беларускія мытнікі абзавяліся 16 тысячамі «пунсовых руж»

7
Галантныя кавалеры: беларускія мытнікі абзавяліся 16 тысячамі «пунсовых руж»

Такую колькасць кветак супрацоўнікі Віцебскай мытні канфіскавалі ў перавозчыка са Славакіі

Больш за 16 тысяч руж са Славакіі канфіскавалі супрацоўнікі Віцебскай мытні. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу мытні, паводле пададзеных мытнікам суправаджальных дакументаў у грузавым адсеку аўтацягніка перамяшчаўся тавар «кветкі свежазрэзаныя ў асартыменце».

Падчас праверкі было выяўлена, што сярод заяўленых лілей, гваздзікоў і іншых кветак перамяшчаецца партыя руж колькасцю больш за 16 тысяч штук, не паказаная ў дакументах.

Не ўказаныя ў дакументах ружы, коштам больш за 40 тысяч рублёў, канфіскаваныя. Віцебскай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс.

ФОТА: ДМК
ФОТА: ДМК
Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках