28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Французская кампанія Engie будзе захоўваць газ ва Украіне

Французская кампанія Engie будзе захоўваць газ ва Украіне

Кампанія з ЕЗ упершыню падпісала такое пагадненне з Украінай.

Французская энэргетычная кампанія Engie і ПАТ Укргаздабыча сёння, 28 кастрычніка, падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы транспарціроўкі і захоўвання газу, паведамляе дэпартамент інфармацыі і камунікацый з грамадскасцю сакратарыята Кабінета міністраў Украіны.

У цырымоніі падпісання бралі ўдзел прэм'ер-міністр Украіны Уладзімір Гройсман і міністр эканомікі і фінансаў Францыі Мішэль Сапен.

Згодна з падпісаным пагадненнем кампанія Engie атрымала магчымасць захоўваць газ ва ўкраінскіх падземных сховішчах.

Старшыня праўлення НАК Нафтагаз Украіны Андрэй Кабалёў з гэтай нагоды адзначыў, што Engie стала першай кампаніяй з ЕЗ, якая падпісала дамову аб захоўванні газу ва ўкраінскіх ПСГ. Кабалёў заявіў, што гэтая дамова сведчыць аб вяртанні даверу еўрапейцаў да ўкраінскага газавага рынку.

Раней Украіна неаднаразова прапаноўвала еўрапейскім партнёрам запампоўваць газ ва ўкраінскія ПСГ. Паводле звестак Нафтагаза, Украіна гатовая прапанаваць свабодны аб'ём для запампоўкі блізу 15 млрд кубаметраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках