19 красавiка 2024, Пятніца, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп - бітая карта Пуціна

7
Трамп - бітая карта Пуціна
Дональд Трамп

Чым можа абярнуцца для Расеі памылковая стратэгія Крамля.

На выбарах прэзідэнта ЗША Крэмль зрабіў стаўку на Трампа. Але, мяркуючы з усяго, пераможа Клінтан. Ігар Эйдман спецыяльна для DW аб тым, чым можа абярнуцца памылковая стратэгія Масквы.

Чым больш актыўна савецкія ўлады крытыкавалі ЗША, тым большая была цікавасць у СССР да ўсяго амерыканскага. Я яшчэ заспеў час, калі Амерыка ўспрымалася многімі расейцамі, ледзь не як рай на зямлі. Пуцін зрабіў тое, што не атрымалася Брэжневу і Андропаву. Пры ім антыамерыканізм стаў народным. Зараз не толькі ўлады, але і пераважная большасць расейцаў негатыўна ставяцца да ЗША.

Гудбай, Амерыка!

Магутны ўсплёск антыамерыканскіх настрояў адбыўся пасля расейскай агрэсіі ў дачыненні да Украіны. Аднак такія настроі пачалі распаўсюджвацца ў грамадстве задоўга да гэтага. Згадайце, напрыклад, фенаменальны поспех маналогаў Міхаіла Задорнава пра «тупых амерыканцаў». Звязана гэта, відавочна, з распачатым у 90-я расчараваннем у Захадзе. Падчас перабудовы шмат хто ўважаў, што варта толькі ліквідаваць савецкую імперыю і пасябраваць з ЗША, дык адразу «зажывём, як у Амерыцы».

Перабудоўная «амерыканская мара» расейцаў рассеялася як дым. Самаадчуванне грамадзян вялікай дзяржавы яны страцілі, а жаданы дастатак, як у Амерыцы, не набылi. Зразумела, што не амерыканцы былі ў тым вінаватыя. Але многія расейцы расчараваліся ў ЗША, з якімі звязвалі столькі спадзяванняў, як высветлілася, няздзейсненых.

Пуцінская агітацыя і прапаганда скарысталася сітуацыяй, зрабіўшы антыамерыканізм найважнейшай часткай новай расейскай дзяржаўнай ідэалогіі: за ўсімі падзеямі, што не задавальняюць расейскія ўлады, стаяць Злучаныя Штаты. Усё, што адбываецца ў свеце крамлёўская прапаганда разглядае праз прызму антыамерыканскай параноі. З ЗША злеплены вобраз галоўнага ворага, які спрабуе падпарадкаваць сабе Расею, што пагражае ёй вайной. Большасць расейцаў верыць у гэтую «амерыканскую пагрозу».

Такога, як Пуцін!

«Разлюбіў» ЗША, расейцы працягваюць успрымаць тое, што адбываецца ў гэтай краіне з абвостранай цікавасцю. Больш за палову рэспандэнтаў цікавяцца выбарамі кіраўніка амерыканскай адміністрацыі. Прычым у многіх расейцаў упершыню з'явіўся «свой» кандыдат у прэзідэнты ЗША. Савецкая прапаганда перыядычна падымала на шчыт «добрых амерыканцаў», якія супрацьстаяць «агрэсіўнай палітыцы сваіх уладаў», тыпу Анжэлы Дэвіс ці доктара Хайдэра. Зараз у гэтай ролі - рэспубліканскі кандыдат у прэзідэнты Дональд Трамп. Калі б расейцам выдалася магчымасць выбіраць паміж цяперашнімі прэтэндэнтамі на пасаду кіраўніка Белага дома ў Вашынгтоне, то, мяркуючы па ўсім, Трамп перамог бы з вялікім адрывам ад Хілары Клінтан. Расейская тэлепрапаганда зрабіла з яго нешта накшталт Анжэлы Дэвіса нашых дзён.

Камуністка Дэвіс была блізкая савецкім уладам ідэалагічна, Трамп блізкі расейскаму афіцыёзу ментальна. Расейцы бачаць у Трампе, які парушае ўсе нормы паліткарэктнасці, рысы, якія нагадваюць Пуціну і іншых вядомых расейскіх палітыкаў. Але калі сэксісцкія выказванні Трампа вядуць у ЗША да грандыёзнага скандалу, то пуцінскія пэрлы, кшталту «магутны мужык... дзесяць жанчын згвалціў... мы ўсе яму зайздросцім (пра былога прэзідэнта Ізраіля Кацава)» - не выклікаюць у расейскім грамадстве абурэння. Расейцы прывыклі да сэксісцкіх, нацыяналістычных, гамафобных выказванняў. На фоне Уладзіміра Жырыноўскага Трамп здаецца вельмі талерантным лібералам.

Хацелі як лепш, атрымалася як заўсёды

Хілары Клінтан і многія яе прыхільнікі ўпэўненыя, што Крэмль арганізаваў узлом электроннай пошты Дэмакратычнай партыі і, наогул, умяшаўся ў перадвыбарчую кампанію, стаўшы на бок Трампа. Не бачым падставы сумнявацца ў высновах дэмакратаў. Мара аб сяброўскай Амерыцы, мабыць, не памерла ў сэрцах расейскай эліты. Пуцін сапраўды, хутчэй за ўсё, паспрабаваў умяшацца ў ход прэзідэнцкіх выбараў, каб падтрымаць ментальна блізкага яму Трампа, з якім можна было б, як у старыя добрыя часы, падзяліць свет на сферы ўплыву. Аднак гэтыя спробы, па ўсёй бачнасці, праваліліся.

Мяркуючы з апытанняў, у прэзідэнцкай кампаніі з сур'ёзным адрывам лідзіруе Клінтан, якая выйграла ў Трампа ўсе тэледэбаты. Імавернасць таго, што яе перамозе перашкодзяць нейкія экстраардынарныя абставіны, вельмі невялікая. Такім чынам яшчэ да зыходу выбараў у ЗША Уладзімір Пуцін нажыў сабе асабістага ворага ў асобе найбольш верагоднага прэзідэнта Хілары Клінтан. У выніку ўжо налета становішча пуцінскага рэжыму на міжнароднай арэне можа рэзка пагоршыцца - расейская амбіцыйная знешняя палітыка сутыкнецца з больш жорсткім, чым цяпер, процідзеяннем амерыканцаў.

У такой сітуацыі цалкам імаверныя і новыя заходнія санкцыі ў дачыненні да Расеі, і паскораныя ўцёкі капіталаў з краіны. Усё гэта можа прывесці да абвастрэння эканамічнага крызісу, на які Крэмль звыкла адкажа чарговым воплескам антыамерыканскай істэрыі. А значыць, антыамерыканізм будзе і далей працаваць на пуцінскі рэжым, гуртуючы вакол яго насельніцтва. Але ці надоўга?

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках