26 красавiка 2024, Пятніца, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб прапанаваў «Крумкачам» новага трэнера

3
Аляксандр Глеб прапанаваў «Крумкачам» новага трэнера
АЛЯКСАНДР ГЛЕБ
ФОТА: АФІЦЫЙНЫЯ САЙТ ФК БАТЭ

Вядомы беларускі футбаліст нават паспеў сфатаграфавацца са сваім пратэжэ.

Аляксандр Глеб знайшоў новага трэнера для менскага футбольнага клуба "Крумкачы". Папярэдні трэнер каманды Алег Дулуб на пачатку кастрычніка з'ехаў працаваць у львоўскія "Карпаты".

У Інстаграме вядомы беларускі футбаліст апублікаваў фота з Фабіа Капэла і напісаў: "Братка, знайшоў вам новага трэнера". Родны брат Аляксандра Глеба, Вячаслаў Глеб, гуляе ў "Крумкачах".

Заўзятары адразу пачалі пісаць, што Алега Дулуба, які за два гады прайшоў з "Крумкачамі" шлях ад аматарскай каманды да клуба вышэйшай лігі, не замяніць. А Вячаслаў Глеб за словам у кішэню не палез і адказаў брату жартам: "Прыгажун!!! Спадзяюся, плаціць яму таксама будзеш ты!!!", паведамляе euroradio.fm.

Братан @glebanya83, нашёл вам нового тренера💪🏼😎

Фото опубликовано alex (@alexgleb)

Фабіа Капэла - вядомы італьянскі футбольны трэнер. У 2014-2015 гадах ён працаваў з камандай Расеі, і яго гадавы заробак складаў 7 млн еўраў. Паводле інфармацыі расейскіх СМІ, пасля датэрміновага скасавання кантракта (трэнерам былі незадаволеныя ў Расейскім футбольным саюзе) Капэла атрымаў шалёную няўстойку 32 млн еўраў.

Дарэчы, 28 кастрычніка Аляксандр і Вячаслаў Глеб маглі б згуляць адзін супраць аднаго, бо іх клубы сустракаюцца ў чэмпіянаце Беларусі. Але імавернасць невялікая: у гэтым годзе БАТЭ ўжо забяспечыў сабе чэмпіёнства, і ў апошніх матчах гульцы асноўнага складу, у тым ліку і Аляксандр Глеб, часта адпачываюць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках