20 красавiка 2024, Субота, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шчоткіна: Занятак прастытуцыяй - гэта не неабходнасць, а выбар

65
Шчоткіна: Занятак прастытуцыяй - гэта не неабходнасць, а выбар
Мар'яна Шчоткіна
ФОТА: BYMEDIA

Экс-міністарка працы спаслалася ў гэтым пытанні на традыцыі і падкрэсліла «патрыярхальны характар» дзяржавы.

Экс-міністр працы і сацыяльнай абароны, а цяпер - сенатар Мар'яна Шчоткіна адказала ў Жэневе на пытанні сябраў Камітэта ААН аб ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын.

У Жэневу Шчоткіна паехала таму, што, будучы міністрам, узначальвала Нацыянальны савет гендэрнай палітыкі пры Савеце міністраў. На чарговай сесіі Камітэта ААН Шчоткіна прадставіла восьмы перыядычны даклад Беларусі аб выкананні палажэнняў Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын.

Пасля афіцыйнага дакладу адбылася дыскусія, падчас якой Марыяне Акіндзінаўне было зададзена нямала вострых пытанняў. Паколькі з пасяджэння вялася жывая трансляцыя, «Беларускі партызан» запісаў самыя цікавыя моманты.

- Вы ў сваім выступе рабілі празмерны ўпор на пытанні мацярынства, матэрыяльна-эканамічныя стымулы ў гэтым кірунку. Не ўмацуе такі падыход стэрэатып пра жанчыну выключна як пра маці? Бо такое ўяўленне пра жанчын будзе перашкаджаць развіццю краіны. Што вы робіце для таго, каб не дапусціць гэтага?

- У нас сапраўды гістарычна краіна патрыярхальная, і мы не можам змяніць гісторыю і традыцыі за пяць гадоў. Ёсць дзяржавы, дзе матрыярхат - там свае праблемы. Жанчына - гэта перш за ўсё асоба, і ў яе павінны быць магчымасці рэалізаваць сябе так, як яна хоча. Дзяржава павінна стварыць умовы для рэалізацыі. І мы не гаворым, што мацярынства - гэта адзіная сцежка. Але ж амаль кожная жанчына хоча мець сям'ю і дзіцяці. І калі такое жаданне ёсць, значыць, мы павінны яго падтрымліваць. А калі хоча, жанчына можа і кар'еру зрабіць.

- Ці разглядаецца ў Беларусі пытанне дэкрыміналізацыі прастытуцыі? Нельга, вядома, сказаць, што гэта праца мары, але калі хтосьці робіць свой выбар... Ці можна разлічваць на тое, што за гэтую дзейнасць не будзе адміністрацыйных санкцый?

- Кожная дзяржава мае свае традыцыі, каштоўнасці, нацыянальныя асаблівасці. У нашым грамадстве занятак прастытуцыяй не вітаецца і не падтрымліваецца. Але і не караецца крымінальна. Маецца толькі адміністрацыйная адказнасць.

Адным з «дэпутатаў» «парламента» ў свой час ўздымалася пытанне аб легалізацыі прастытуцыі, але яго не падтрымалі. І сёння гэтае пытанне не абмяркоўваецца.

Сёння ёсць вельмі шмат працоўных месцаў, якія могуць заняць жанчыны. Таму занятак прастытуцыяй - гэта не неабходнасць, а выбар. Можна займацца надомнай працай і атрымліваць добры заробак. Таму гэта пытанне не падымаецца і не абмяркоўваецца.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках