19 красавiка 2024, Пятніца, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байкер, які збіў даішніка, атрымаў пяць гадоў калоніі

24
Байкер, які збіў даішніка, атрымаў пяць гадоў калоніі
ФОТА: АЛЯКСАНДР ВАСЮКОВІЧ/TUT.BY

Мужчыну таксама прысудзілі да пазбаўлення права кіраваць транспартнымі сродкамі на пяць гадоў.

У судзе Цэнтральнага раёна 28 кастрычніка завяршыўся працэс аб справе матацыкліста, які збіў інспектара ДАІ. Мужчыну асудзілі на 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а таксама пазбаўлення права кіраваць транспартнымі сродкамі на 5 гадоў. Акрамя гэтага, байкер павінен будзе выплаціць пацярпеламу 30 тысяч рублёў, паведамляе tut.by.

Бок абвінавачвання са спасылкай на матэрыялы следства заявіў, што матацыкліст меў магчымасць прыняць меры да тармажэння і не дапусціць аварыі, але не зрабіў гэтага. Да таго ж пракурор заўважыў, што падчас слухання матацыкліст неаднаразова мяняў паказанні, што часта супярэчылі адзін аднаму. Між іншым, гэта тычылася таго, што байкер не змог дакладна сказаць, дзе знаходзіліся рукі інспектара ў момант аварыі - на кісці байкера або на стырне.

У апошнім слове абвінавачаны падзякаваў прысутным за падтрымку, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпеламу інспектару.

Нагадаем, ДТЗ адбылося ў цэнтры Менска 18 красавіка. Паводле звестак следства, кіроўца матацыкла Suzuki Bandit наўмысна выехаў на трамвайныя шляхі на забараняльны сігнал святлафора, чым фактычна блакаваў рух грамадскага транспарту. Супрацоўнік ДАІ адрэагаваў на гэты факт парушэння ПДР, у тым ліку прыняўшы пад увагу адсутнасць рэгістрацыйнага знака на матацыкле. Спрабуючы ўцячы, матацыкліст вывалак за сабой інспектара на праезную частку, дзе на іх быў учынены наезд аўтамабілем інкасатарскай службы.

У выніку ДТЗ супрацоўніку міліцыі былі прычыненыя цяжкія цялесныя пашкоджанні. Мужчына перанёс некалькі аперацый, у тым ліку трэпанацыю чэрапа. Цягам паўтара месяца ён знаходзіўся ў стане комы.

На падставе сабраных довадаў матацыклісту прад'яўленае абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 363 (Супраціў супрацоўніку міліцыі) і ч. 2 арт. 317 (Парушэнне ПДР асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула праз неасцярожнасць прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках