29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыпякло: Пасля перамоваў з Мядзведзевым Лукашэнка зазбіраўся да нафтавых шэйхаў

54
Прыпякло: Пасля перамоваў з Мядзведзевым Лукашэнка зазбіраўся да нафтавых шэйхаў

У суботу дыктатар адпраўляецца ў Катар, а затым - у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, падчас афіцыйнага візіту ў Доху ён правядзе перамовы з эмірам краіны - шэйхам Тамімам бен Хамадам аль-Тані.

Характэрна, што тэма сустрэчы не разгалошваецца і апісана толькі скупой фразай аб планах «падпісання шэрагу двухбаковых дакументаў». У той жа час вядома, што ў красавіку 2016 у гэтую краіну лётаў старэйшы сын дыктатара Віктар Лукашэнка - тады ён удзельнічаў у Міжнароднай выставе вайскова-марской абароны і сустракаўся з мясцовым міністрам абароны.

Таксама ў ліпені паведамлялася, што катарскі фонд спачатку наважыў выкупіць недабудаваны будынак гатэля на беразе Свіслачы, аднак затым адмовіўся ад скандальнага гатэля. Паводле інфармацыі TUT.BY, кампанія International Trade&Development Cо., падкантрольная сябрам кіруючай сям'і Катара, прыняла пастанову «ўстрымацца ад угоды» з невядомых прычынаў.

У ААЭ Лукашэнка сустрэнецца з наследным прынцам Абу-Дабі шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам, а таксама - з віцэ-прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам і міністрам абароны краіны.

Нагадаем, што сёння прайшлі закрытыя перамовы Лукашэнкі з прэм'ерам РФ Мядзведзевым аб газе, пра вынікі якіх афіцыйныя СМІ не адважыліся паведаміць.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках