19 красавiка 2024, Пятніца, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя самыя культурныя гарады Беларусі

11
Названыя самыя культурныя гарады Беларусі

У намінацыі «Найлепшы абласны цэнтр» перамог Магілёў.

Магілёў, Наваполацк і Ліда прызнаныя пераможцамі рэспубліканскага конкурсу «Горад культуры ў Год культуры».

Пра гэта БелТА паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі. Як адзначылі ў міністэрстве, у рэгіёнах Беларусі рэалізуецца шмат цікавых праектаў, ёсць нямала самабытных гарадоў, дзе праводзяцца цікавыя фэсты, адраджаюцца народныя промыслы, дзейнічаюць экскурсійныя маршруты.

Конкурс «Горад культуры ў Год культуры» быў абвешчаны з мэтай вылучыць населеныя пункты Беларусі, якія зрабілі найбольшы ўнёсак у развіццё гэтай сферы, а таксама турызму.

Паводле вынікаў конкурсу журы назвала найлепшыя абласны цэнтр, горад абласнога падпарадкавання, горад раённага падпарадкавання, пасёлак гарадскога тыпу і аграгарадок.

Так, у намінацыі «Найлепшы абласны цэнтр» перамог Магілёў, «Найлепшы горад абласнога падпарадкавання» - Наваполацк Віцебскай вобласці, «Найлепшы горад раённага падпарадкавання» - Ліда Гарадзенскай вобласці.

Названыя таксама «Найлепшы пасёлак гарадскога тыпу» - гарадскі пасёлак Акцябрскі Гомельскай вобласці і «Найлепшы аграгарадок» - аграгарадок Моталь Берасцейскай вобласці.

Конкурсныя праграмы, уключаючы «Горад культуры ў Год культуры», былі абвешчаныя Міністэрствам культуры гэтым летам. Гэты год быў абвешчаны Годам культуры ўказам дыктатара.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках