25 красавiка 2024, Чацвер, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туск: Для скасавання для ўкраінцаў віз ЕЗ павінен скончыць унутраныя працэдуры

1
Туск: Для скасавання для ўкраінцаў віз ЕЗ павінен скончыць унутраныя працэдуры
Дональд Туск
ФОТА: PAP

Прэзідэнт Еўрарады адзначыў, што Украіна выканала ўсе неабходныя крытэрыі для ўвядзення бязвізавага рэжыму.

ЕЗ павінен скончыць пэўныя ўнутраныя працэдуры, каб даць права ўкраінцам на ўезд у Еўразвяз без віз.

Пра гэта ў тэлефоннай размове з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам сказаў прэзідэнт Еўрапейскай Рады Дональд Туск, паведамляе liga.net.

Бакі абмяняліся думкамі аб ратыфікацыі пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕЗ. Пры гэтым Туск выказаў поўную падтрымку Украіне і адзначыў, што пагадненне павінна прадаўжаць дзейнічаць.

Прэзідэнт Еўрарады таксама адзначыў, што Украіна выканала ўсе неабходныя крытэрыі для ўвядзення бязвізавага рэжыму. Паводле ягоных слоў, цяпер ЕЗ павінен скончыць пэўныя ўнутраныя працэдуры, каб даць права ўкраінцам на ўезд у Еўразвяз без віз.

Таксама адзначаецца, што суразмоўцы дамовіліся аб прадаўжэнні інтэнсіўнай каардынацыі на вышэйшым узроўні.

Сёння ў СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што прадстаўнікі Бельгіі і Францыі пакуль устрымаліся ў пытанні лібералізацыі візавага рэжыму Еўрапейскага Звязу з Украінай праз неэфектыўнасць барацьбы з карупцыяй.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках