20 красавiка 2024, Субота, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На канцэрце Brutto ў Гомелі чакаецца аншлаг

2
На канцэрце Brutto ў Гомелі чакаецца аншлаг
ФОТА: CHARTER97.ORG

За суткі да канцэрту засталося блізу трохсот квіткоў.

За суткі да гомельскага канцэрту гурта Brutto, які адбудзецца 29 кастрычніка ў Лядовым палацы спорту, непрададзенымі заставаліся толькі блізу трохсот квіткоў.

Такую колькасць назвалі ў сярэдзіне працоўнага дня ў касе прадусарскага рэкламнага цэнтра «Арт ворк», паведамляе «Радыё Свабода».

Усяго ў Лядовым палацы больш за 2,7 тысячы месцаў. Кошт квіткоў ад 30 рублёў у бакавых сектарах да 75 рублёў у фан-зоне.

У Гомелі Brutto пакажа новую праграму - «Double Hot», у якую ўвайшлі трэкі з альбомаў «Родны край» і «Underdog», а таксама песні, якія спадабаліся слухачам «Ляпісаў» за апошнія дзесяць гадоў.

Як адзначаюць арганізатары канцэрта, прыемнай навіной будзе тое, што да Brutto далучыліся «дудкі» - духавая секцыя «Ляпісаў».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках