20 красавiка 2024, Субота, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Менску ад моцнага ветру дрэва ўпала на аўтамабілі

2

Пацярпела адразу тры аўтамабілі.

У выніку моцнага ветру на прыпаркаваныя ў двары аўтамабілі ўпала дрэва. Інцыдэнт адбыўся ўдзень 4 кастрычніка, піша tut.by.

ФОТА З САЙТА TUT.BY

У МНС распавялі, што ў двары дома №23 на вуліцы Бабруйскай дрэва ўпала на тры аўтамабілі: Peugeot, MAN і Audi. Пацярпелых няма, дапамога ратавальнікаў не спатрэбілася.

ФОТА З САЙТА TUT.BY

Нагадаем, што паводле прагнозаў на 4 кастрычніка ў многіх раёнах рэспублікі і Менску чакаецца моцны вецер парывамі да 15-18 м/с. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. На большай частцы тэрыторыі Беларусі моцны вецер парывамі да 15-20 м/с чакаецца таксама 5 і 6 кастрычніка.

- Пры моцным ветры магчымыя пашкоджанні і абрыў ліній сувязі і электраперадач, адключэнне электрычнасці ў населеных пунктах, пашкоджанне і абрынанне збудаванняў і будынкаў, падзенне дрэў. Рэкамендуем на час непагадзі шчыльна зачыніць вокны і дзверы, прыбраць са двароў і гаўбцоў гаспадарчыя рэчы, самаходы паставіць у гараж ці ж прыпаркаваць удалечыні ад дрэў, - нагадаў прэс-сакратар сталічнай управы МНС Віталь Дэмбоўскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках