25 красавiка 2024, Чацвер, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: на будаўнічым рынку ў Малінаўцы мікрааўтобус з'ехаў з лесвіцы

4
Фотафакт: на будаўнічым рынку ў Малінаўцы мікрааўтобус з'ехаў з лесвіцы
ФОТА: TYLPAN

Сёння ў Малінаўцы здарылася ДТЗ: мікрааўтобус сутыкнуўся з Volvo, збіў святлафор і з'ехаў з прыступак.

У аўтамабіляў значныя пашкоджанні. Абставіны здарэння ўдакладняюцца. Са слоў відавочцаў, на скрыжаванні ў момант аварыі не працаваў святлафор.

Фатаграфію з месца здарэння апублікаваў на форуме onliner.by карыстальнік з нікам Zloy Bar.

- Што менавіта адбылося - я не бачыў, проста праходзіў побач. Хуткай або ДАІ пакуль не відаць, толькі гэты мікрааўтобус на лесвіцы стаіць, - распавёў аўтар фота.

Як высветлілася, мікрааўтобус з'ехаў з лесвіцы ў выніку ДТЗ. Ён сутыкнуўся з Volvo, збіў слуп і апынуўся на прыступках.

Карыстальнік форуму TYLPAN сцвярджае, што быў відавочцам аварыі.

- Я ехаў акурат за гэтым мікрааўтобусам. На скрыжаванні не працаваў святлафор, а гэтая Volvo выехала не тармозячы і рэзнулася ў бок мікрааўтобуса. Той ад удару вынесла за межы праезнай часткі, ён збіў святлафор і з'ехаў па прыступках. Пашанцавала, што ў гэты момант на лесвіцы нікога не было. У выніку ўсе засталіся цэлыя, - распавёў сведка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках