19 красавiка 2024, Пятніца, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На лецешчы былога «дэпутата» пад Менскам выбухнуў кацёл

15
На лецешчы былога «дэпутата» пад Менскам выбухнуў кацёл
ФОТА З САЙТА OTEPLE.COM

У доме пашкодзіла сцены і выбіла шкло ў вокнах мансарды.

Ацяпляльны кацёл на цвёрдым паліве падарваўся ў дачным доме былой «дэпутаткі» Мінаблсавета, цяперашняй дырэктаркі ААТ «Веста-Барысаў» Людмілы Кулінчык.

Здарэнне адбылося а 11.30 8 кастрычніка ў садовым таварыстве «Мічурынец» каля вёскі Градкі Смалявіцкага раёна. Пасля выбуху катла, размешчанага на кухні, пажару не было. Ніхто не пацярпеў.

У доме пашкоджаны сцены, шкло ў вокнах мансарды. Мяркуецца, што прычынай выбуху стала парушэнне парадку эксплуатацыі ацяпляльнага абсталявання, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Менскага абласнога ўпраўлення МНС.

Гаспадыня лецішча раней была «дэпуткай» Менскага абласнога савета 26-га склікання (2010-2014 года).

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках