20 красавiка 2024, Субота, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК паказаў фота хлопца, які напаў на ЦТ «Еўропа»

23

Ім выявіўся студэнт адной з вышэйшых навучальных устаноў сталіцы.

Следчы камітэт апублікаваў скрыншот вынятага з «Еўропы» відэа. На фота бачны злачынец у куртцы яркага кіслотнага колеру і з футаралам для гітары за спіной. Відаць, як ён спакойна ідзе па паверсе гандлёвага цэнтра, а людзі, якія нічога не падазравалі, не разбягаюцца ад яго ў бакі. Гэта значыць, першапачаткова яго вонкавы выгляд нікога не насцярожыў. Таксама следства высветліла, што ў момант нападу падлетак не быў п'яны, піша kp.by.

Вядома, што ў цяперашні момант псіхічны стан падазраванага выклікае ў следства пытанні. Яму прызначылі комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспэртызу.

ФОТА: SK.GOV.BY
Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках