25 красавiка 2024, Чацвер, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Століне міліцыянт збіў 9-гадовага хлопчыка

87
У Століне міліцыянт збіў 9-гадовага хлопчыка

Суд скончыўся, пацярпелае дзіця пакаралі.

Усяго толькі паўтары тыдні прайшло ад гучнага працэсу над 17-ці-гадовым Аляксандрам Харутам, якому далі два гады «хатняй хіміі» нібыта за збіццё АМАПаўца Алега Шарко. Пры гэтым і асуджаны, і сведкі інцыдэнту сцвярджалі адваротнае: міліцыянты збілі дзяцей і пагражалі сэксуальным гвалтам.

«Яны збівалі падлеткаў і да таго, як былі ў кайданках, і пасля. Гэта пацвярджаецца сведчаннямі трох незалежных сведак, падлеткаў. І гэта адназначна сведчыць аб тым, што ў беларускім АМАПе працуюць садысты», – упэўнены Павел Спірын, айчым Аляксандра Харуты.

Найлепшы з найлепшых б'е дзяцей

Такую ж справу спрабуюць замяць на Берасцейшчыне, піша «Белсат». Гісторыю журналісты пачынаюць з фатаграфій, зробленых у Століне. Гэта старшы інспектар аховы правапарадку і прафілактыкі мясцовага РАУС Вадзім Прылуцкі. Як піша мясцовая «раёнка», малады ды ініцыятыўны міліцыянт, найлепшы з найлепшых, чыё фота нават трапіла на Дошку гонару.

А вось 9-ці-гадовы Улад, таксама жыхар Століна, які жыве ў адным двары з Вадзімам Прылуцкім, доўга не мог зрабіць фота праз сляды збіцця на твары. Яго жорстка збіў хвалены міліцыянт 12 ліпеня гэтага года – ва ўсіх на вачах.

«Ён мяне паваліў на зямлю і пачаў біць з усіх сіл. Шэсць разоў мяне ўдарыў. Потым я ўстаў, і ён зноў мяне паваліў. Ён біў мяне ў грудзі два разы і ў жывот два разы. І потым па нырках яшчэ двойчы», – распавёў пацярпелы Улад Палхоўскі.

«Ён схапіў яго за шыю, кінуў на зямлю і двойчы ўдарыў нагой у жывот. Так, гэта быў міліцыянт».

«Дзядзька Вадзім кажа: «Ідзі сюды». Я падумаў, што гэта ён мне сказаў, але гэта ён сказаў Уладу. І тады ён узяў яго за шыю і кінуў на зямлю. І пачаў яго біць», -успамінаюць дзеці, сведкі міліцэйскага гвалту.

Два мільёны за здароўе дзіцяці

Са слоў хлопчыка, сын міліцыянта палез праз плот па яблыкі і падрапаў сабе руку, але сказаў бацьку, што гэта Улад зачапіў яго. Сам жа Вадзім Прылуцкі спачатку ад учынку не адмаўляўся.

«Асабіста я з сястрой заходзіў да начальніка Столінскага РАУС Філіпчыкаа, які ў маёй прысутнасці тлумачыў, што Прылуцкі сапраўды казаў яму, што збіваў хлопчыка, але прычыны не патлумачыў», – адзначыў Сяргей Палхоўскі, дзядзька пацярпелага.

«Туман або зацьменне мазгоў – я не разумею, што на мяне найшло, але так, я пачаў яго біць. Так, я яго ўдарыў, але за што – не магу растлумачыць», – ён мне прызнаўся. Потым ён не прасіў прабачэння: маўляў, я вам заплачу! Я кажу: прабачце, калі ласка, але якімі грашыма вымяраецца здароўе дзіцяці?! Што ты мне заплаціш: А ён: я заплачу табе два мільёны», – падзялілася ўражаннямі Святлана Палхоўская, маці Улада.

Разгляд справы быў спынены

Між тым неўзабаве міліцэйскае кіраўніцтва надумала справу замяць. Амаль два месяцы ніякай працы з матэрыяламі праверак не адбывалася, пратакол склалі даслоўна ў апошні момант, і затым суд адправіў яго на дапрацоўку. І, нарэшце, разгляд справы быў спынены, нягледзячы ні на сведак, ні на зафіксаваныя судовыя медэкспэртызай пабоі.

Інспектар Прылуцкі ў судзе пачаў аднеквацца

«Ейны сын, па-першае, пабіў майго сына. Мой сын цялесныя пашкоджанні атрымаў, а я ейнага сына не чапаў. Я яго не біў і ніякіх цялесных пашкоджанняў не наносіў», – кажа Вадзім Прылуцкі, інспектар РАУС, Столін.

Пакаралі пацярпелага!

Як жа жывуць сёння героі дзвюх фатаграфій са Століна? Вадзім Прылуцкі далей носіць пагоны і табельную зброю, і не быў адхілены ад службы нават на час службовай праверкі, якую праводзіў, дарэчы, ягоны ж падначалены. Ну, а сям'я Улада Палхоўскага дачакалася ад дзяржавы ў якасці рэакцыі на збіццё толькі ўнясення яго на ўлік камісіі ў справах непаўналетніх.

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках