25 красавiка 2024, Чацвер, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску BMW пратараніў восем аўтамабіляў

19
У Менску BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Кіроўца пасля аварыі дэманстратыўна ўжываў алкаголь.

Аварыя адбылася 20 лістапада, а 23.00, на сталічнай вуліцы Мазурава. Пра гэта tut.by распавялі ў ДАІ Фрунзенскага раёна.

— 29-гадовы кіроўца BMW ехаў па вуліцы Мазурава з боку вуліцы Лабанка ў напрамку вуліцы Скрыпнікава. Як патлумачыў сам мужчына, ён няправільна выбраў бакавы інтэрвал і пратараніў 8 прыпаркаваных аўтамабіляў, — сказалі ў ДАІ.

Калі інспектары прыбылі на месца ДТЗ, кіроўца дэманстратыўна ўжываў перад імі алкаголь. Ён расказаў, што пасля аварыі разнерваваўся і наважыў выпіць.

Кіроўцу адвезлі на медыцынскі агляд, які ў першы раз паказаў 3,16 праміле алкаголю, паўторна — 2,92.

— Сёлета мужчыну ўжо затрымлівалі за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення. Тады ён быў пазбаўлены правоў на тры гады, — дадалі інспектары.

У выніку ДТЗ 36-гадовы пасажыр BMW, які таксама знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках