25 красавiка 2024, Чацвер, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уначы ў Менску фура пратараніла два аўтамабілі дарожнікаў

5
Уначы ў Менску фура пратараніла два аўтамабілі дарожнікаў

Уначы на праспекце Незалежнасці, 288 адбылася сур'ёзная аварыя.

Як паведамляе прэс-служба МНС, сутыкнуліся тры аўтамабілі — фура і дзве машыны дарожнай службы. Адзін з рабочых загінуў на месцы. Пра іншых пацярпелых пакуль не паведамляецца. На месца выязджалі супрацоўнікі аператыўных службаў, спатрэбілася дапамога МНС.

Першыя паведамленні аб аварыі пачалі паступаць а 3 гадзіны ночы.

Са слоў чытачоў, на праспекце Незалежнасці, недалёка ад з'езду на Калодзішчы, праводзіліся дарожныя працы. Два аўтамабілі дарожнай службы пратараніла фура з паўпрычэпам.

У выніку ДТЗ загінуў рабочы, які праводзіў рамонтныя працы. Кіроўцу аўтамабіля прыкрыцця пры дапамозе спецыяльнага інструмента дэблакавалі работнікі МНС.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках