25 красавiка 2024, Чацвер, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кракадзіл не ловіцца»: Продажы МАЗа ў Расеі зноў упалі

6
«Кракадзіл не ловіцца»: Продажы МАЗа ў Расеі зноў упалі

Продажы МАЗа на расейскім рынку скараціліся яшчэ на 9,8%.

За дзесяць месяцаў 2016 года рынак новых грузавых аўтамабіляў у Расеі склаў 40,9 тысяч штук, што на 0,8% ніжэй, чым за аналагічны перыяд 2015 года.

Пры гэтым продажы МАЗа скараціліся на 9,8%, вынікае з інфармацыі расейскага аналітычнага агенцтва «Автостат».

Нягледзячы на не найлепшы расейскі рынак, КамАЗ на фоне сваіх канкурэнтаў актыўна нарошчвае продажы. КамАЗ за дзесяць месяцаў 2016 года прадаў 15,8 тысяч грузавікоў, што на 15,5% лепш за паказчыкі гадавой даўніны. Пры гэтым больш за палову брэндаў з ліку першай дзясяткі за студзень - кастрычнік маюць адмоўную дынаміку. У тым ліку і Менскі аўтазавод. За 10 месяцаў гэтага года было прададзена 2683 машыны, за аналагічны перыяд мінулага года - 2975. Але гэта дазваляе ўтрымлівацца ў тройцы лідараў услед за расейскімі вытворцамі КамАЗ і ГАЗ. Продажы Scania аселі на 16,8%, а Hyundai - на 42,5%. У «плюсе» толькі Volvo (+20,3%) і MAN (+8,4%).

Паводле звестак «Автостата», у кастрычніку 2016 года аб'ём рынку новых грузавых аўтамабіляў у Расеі склаў амаль 5 тысяч адзінак, што на 4,8% больш, чым годам раней. Такім чынам, ён паказвае рост ужо сёмы месяц запар.

Лідарам рынку грузавікоў па-ранейшаму застаецца КамАЗ, на долю якога ў кастрычніку прыпала больш за 35% ад агульнага аб'ёму. У колькасным вымярэнні гэта адпавядае 1,8 тысячы штук - на 3,8% больш, чым год таму. На другім месцы размяшчаецца ГАЗ, паказчык якога склаў 533 аўтамабілі (-10,3%). Замыкае першую тройку швэдская марка Scania (319 шт; +43%). У пяцёрку лідараў таксама трапілі японскі Isuzu (291 шт; +3,6%) і МАЗ (284 шт; -22,2%).

Варта адзначыць, што сем брэндаў з дзесяці за мінулыя месяцы паказалі станоўчую дынаміку. Самая высокая - у Volvo (+248,1%), за кошт нізкай параўнальнай базы мінулага перыяду. Пры гэтым у «мінус» сышлі МАЗ, Hyundai і ГАЗ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках