20 красавiка 2024, Субота, 6:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Літвой ужо трэці дзень стаяць вялізныя чэргі з фур

4

Транспартны калапс на выездзе з Беларусі ў Літву паўстаў праз абмежаванні на ўвоз паліва ў Польшчу.

На мяжы Беларусі з Латвіяй і Літвой трэція дні захоўваюцца значныя чэргі грузавікоў на выезд з краіны, піша nn.by.

ФОТА З САЙТА GPK.GOV.BY

Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі на 10 гадзін 27 лістапада ў чэргах на мяжы Беларусі з Латвіяй у «Грыгораўшчыне» і «Урбанах» знаходзяцца 50 і 60 машын.

На мяжы з Літвой сапраўдны калапс: у «Беняконях» 151 фура, у «Катлоўцы» — 130, «Прывалцы» — 148, «Каменным Логу» — 350.

Пры гэтым у пунктах пропуску на мяжы з Польшчай чэргаў не назіраецца.

Беларускія памежная і мытная адміністрацыі афіцыйна гэтую сітуацыю не каментуюць.

Спецыялісты кажуць, што галоўнай прычынай такіх чэргаў грузавых аўтамабіляў на выезд з Беларусі менавіта ў латвійскім і літоўскім напрамках, у першую чаргу, з'яўляюцца дзейныя ў Польшчы абмежаванні на ўвоз паліва. Акрамя таго, магчыма, адбіваецца набліжэнне калядных і навагодніх святаў, таму грузаперавозчыкі масава накіроўваюцца ў Еўропу за таварамі.

Тэлеканал АНТ паведаміў учора са спасылкай на кіроўцаў на мяжы з Літвой, што праблемы ў афармленні машын маюцца менавіта на літоўскім баку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках