16 красавiка 2024, aўторак, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мастах пры рэканструкцыі будынку загінуў рабочы

1
У Мастах пры рэканструкцыі будынку загінуў рабочы

На аб'екце ў Мастах, які будуецца без праектна-каштарыснай дакументацыі, загінуў рабочы, распачатая крымінальная справа.

Пра гэта БелТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК Гарадзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Мастоўскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства, які падазраецца ў парушэнні правілаў бяспекі будаўнічых работ, якое пацягнула праз неасцярожнасць смерць чалавека.

Удзень 21 лістапада пры выкананні работ па рэканструкцыі будынка пад будучую кавярню на 54-гадовага мясцовага жыхара, які выконваў тынкавыя працы, упаў непрымацаваны бетонны лесвічны марш. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў на наступны дзень мужчына памёр у бальніцы.

«Следчыя высветлілі, што ўсе працы на аб'екце вяліся падазраваным без афармлення праектна-каштарыснай дакументацыі. Сёлета за самавольнае будаўніцтва 37 гадовы кіраўнік ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, аднак дзейнасць не спыніў. Для выканання будаўнічых работ ён задзейнічаў грамадзян, у тым ліку загінулага, без афармлення працоўных стасункаў. Пытанням забеспячэнню тэхнікі бяспекі ўвагі не надаваў», - адзначыў Сяргей Шаршаневіч.

Ён падкрэсліў, што для ўстанаўлення ўсіх абставінаў таго, што адбылося, прызначаныя экспэртызы. Дапытваюцца грамадзяне, якія прыцягваліся дырэктарам для дастаўкі будаўнічых матэрыялаў, выканання асобных работ. Высвятляюцца пытанні, звязаныя з законнасцю правядзення рэканструкцыі будынка. Збіраюцца матэрыялы, якія характарызуюць асобу падазраванага. Праводзяцца іншыя следчыя дзеянні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках