20 красавiка 2024, Субота, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК распачаў справу супраць начальніка Баранавіцкага ДАІ

40
СК распачаў справу супраць начальніка Баранавіцкага ДАІ
Андрэй Ваўкавыцкі
Фота: intex-press.by

Увечары 26 лістапада Андрэй Ваўкавыцкі сеў п'яным за стырно і збіў жанчыну.

Следчым камітэтам Беларусі распачата крымінальная справа ў дачыненні да часовага выканаўцы абавязкаў начальніка аддзела ДАІ Баранавіцкага ГАУС. Пра гэта БелТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

«Следчым камітэтам распачатая крымінальная справа ў дачыненні да часовага выканаўцы абавязкаў начальніка аддзела ДАІ Баранавіцкага ГАУС, які падазраецца ва ўчыненні дарожна-транспартнага здарэння, якое пацягнула смерць чалавека. Цяпер падазраваны затрыманы, з ім працуюць следчыя», - паінфармавала Юлія Ганчарова.

Дзеянні затрыманага кваліфікаваныя паводле ч. 4 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула праз неасцярожнасць смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Праведзены агляд месца здарэння, канфіскаваныя і далучаныя да матэрыялаў справы рэчавыя довады. Праведзеныя следчыя эксперыменты, прызначаныя аўтатэхнічныя, трасалагічныя, судова-медыцынская і медыка-крыміналістычныя экспэртызы.

«Згодна з вынікамі агляду падазраванага, ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Праводзіцца расследаванне. Следства будзе хадайнічаць перад пракурорам аб прымяненні ў дачыненні да падазраванага меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту», - дадала Юлія Ганчарова.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках