29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За трагедыю «на бульбе» пад Маладзечна хочуць пакараць двух настаўнікаў

69
За трагедыю «на бульбе» пад Маладзечна хочуць пакараць двух настаўнікаў
Фота: tut.by

Педагогам, якія дапусцілі смерць 13-гадовай школьніцы «праз неасцярожнасць», пагражае да 4 гадоў турмы.

Праваахоўнікі працягваюць высвятляць абставіны гібелі 13-гадовай дзяўчынкі ў Маладзечанскім раёне – ужо распачата крымінальная справа ў дачыненні да двух педагогаў, піша «Салідарнасць».

Між іншым, следчыя падчас аналізу матэрыялаў справы выявілі «шэраг парушэнняў з боку службовых асоб установы адукацыі».

– Распачатая крымінальная справа аб неналежным выкананні абавязкаў у забеспячэнні бяспекі жыцця і здароўя малалетняга... у дачыненні да двух педагогаў, якія ажыццяўлялі суправаджэнне школьнікаў на ўборцы бульбы і якія пакінулі без нагляду загінулую дзяўчынку, – паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК Менскай вобласці Таццяна Беланогая.

Нагадаем, што трагедыя адбылася ў канцы верасня на полі падчас уборкі бульбы. Тады грузавік МАЗ наехаў на васьмікласніцу, якая памерла ад атрыманых пашкоджанняў.

Крымінальная справа таксама распачатая ў дачыненні да кіроўцы аўтамабіля за «парушэнне правілаў дарожнага руху і эксплуатацыю транспартных сродкаў, якое пацягнула праз неасцярожнасць смерць чалавека». Дырэктар школы, у якой вучылася загінулая, атрымаў толькі вымову.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках