16 красавiка 2024, aўторак, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Туркменістане гарыць мільярдны праект Лукашэнкі?

30
У Туркменістане гарыць мільярдны праект Лукашэнкі?

У сетках паведамілі пра маштабны пажар на Гарлыкскім калійным камбінаце.

Відэа пажару апублікавалі на Youtube-канале «Салігорскія будаўнікі».

Нагадаем, што рамачнае пагадненне паміж дзяржканцэрнам «Туркменхімія» і ААТ «Белгархімпрам» (Беларусь) аб будаўніцтве горна-абагачальнага комплексу ў вытворчасці калійных угнаенняў было падпісанае ў 2009 годзе. У 2010 годзе беларуская кампанія атрымала кантракт на праектаванне і будаўніцтва ГАК коштам больш за $1 млрд.

Згодна з планам камбінат павінны былі пабудаваць да 2015 года. Аднак пасля тэрміны запуску прадпрыемства неаднаразова пераносіліся.

Праз гэта ў верасні 2016 года кіраўнік «савета рэспублікі» Міхаіл Мясніковіч нават выклікаў на дыван пасла Туркменістана ў Беларусі.

«Менск вельмі занепакоены далейшым невыкананнем туркменскім бокам узятых на сябе фінансавых і іншых абавязанняў у будаўніцтве Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната», - заявіў тады Мясніковіч паслу Туркменістана Назаргулы Шагулыеву.

11 траўня ў час візіту ў Менск прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў паабяцаў, што будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната плануецца скончыць у канцы сакавіка 2017 года.

Лукашэнка пацвердзіў, што падчас сустрэчы ў Менску бакі «дамовіліся, што ў пазначаныя намі тэрміны камбінат будзе запушчаны і дасць першую партыю ўгнаенняў».

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках