29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі «дэпутат»-камуніст набраў у людзей грошай і знік

37
Менскі «дэпутат»-камуніст набраў у людзей грошай і знік

Акрамя «дэпутацтва» Петрамовіч Мікалай таксама працаваў намеснікам кіраўніка ў ідэалогіі Партызанскага раёну.

А яшчэ быў дэпутатам Менгарсавета, прычым не абы якім - партыйным, ад праўладных камуністаў.

Але прыкладна з месяц таму Петрамовіч Мікалай знік адусюль. На сайце адміністрацыі Партызанскага раёна ягонае фота і прозвішча ўжо прыбралі.

Кажуць, што чыноўнік-«дэпутат» набраў грошай і збег з краіны.

«Мы яго шукаем, бо ён вінны нам грошы. Суму агучваць не хачу. Дзе ён - невядома, нават ягоная жонка гэтага не ведае. Ён не ў Беларусі, думаю», - распавяла nn.by Таццяна Якушава з Віцебска.

Жанчына шукае Петрамовіча праз сацыяльныя сеткі. Але ні яна, ні яе муж аб падрабязнасцях сваіх дачыненняў з камуністам-«дэпутатам» казаць не хочуць.

«Я толькі скажу, што на яго ўжо напісалі заяву ў Менску - і пацярпелых там не адзін і не два чалавекі. Ён таксама ім вінны грошы», - паведаміў Васіль, муж Таццяны.

У адміністрацыі Партызанскага раёна паведамілі, што з 24 кастрычніка Петрамовіч у іх больш не працуе. Чаму раптам ён пакінуў пасаду, тлумачыць адмовіліся.

«Гэтая інфармацыя не для прэсы», - паведамілі ў адміністрацыі раёна.

У Камуністычнай партыі Беларусі, ад якой балатаваўся Петрамовіч, сцвярджаюць, што не ведаюць, што з членам партыі. Запэўніваюць, не маюць ніякіх кантактаў свайго аднапартыйца.

Але міліцыя ўжо зацікавілася гэтай гісторыяй. У прэс-службе ГУУС Менгарвыканкама паведамілі, што ў дачыненні да Петрамовіча праводзіцца праверка.

Петрамовіч Мікалай нарадзіўся ў 1978 годзе ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна Гарадзенскай вобласці. Вучыўся на следча-экспэртным факультэце Акадэміі МУС Беларусі, у новым Маскоўскім юрыдычным інстытуце. Скончыў Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання.

Раней Петрамовіч працаваў начальнікам управы кадраў і тэхнічнага навучання на менскім «Інтэграле», ачольваў там арганізацыю БРСМ.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках