29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Чаргінца «падседзеў» нейкі Іваноў Іван Іванавіч

6
Фотафакт: Чаргінца «падседзеў» нейкі Іваноў Іван Іванавіч
МІКАЛАЙ ЧАРГІНЕЦ
ФОТА: BELGAZETA.BY

На сайце праўладных пісьменнікаў, якія прапанавалі ўвесці «кніжны падатак», наведвальнікаў чакаюць нечаканыя адкрыцці.

Праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі, які прыцягнуў увагу прапановай увесці падатак на продажы, увазной замежнай літаратуры і кніг, выдадзеных недзяржаўнымі выдавецтвамі, далей здзіўляе.

Гэтым разам гаворка ідзе пра сайт саюза, многія раздзелы якога, мякка кажучы, не даробленыя, піша «Салiдарнасць».

Так, калі меркаваць з фота ды інфармацыі пад ім, саюзам кіруе нейкі Іваноў Іван Іванавіч, выглядам і блізка не падобны да Чаргінца.

У раздзеле «Раздзелы» госць сайта можа даведацца толькі пра магілёўскі філіял СПБ. Блокі, прысвечаныя астатнім раздзелам, запоўненыя выявамі карты Расеі і наборам фраз на ангельскай мове.

Практычна пустуе раздзел «Наша бібліятэка» (за выключэннем падраздзела «Новыя кнігі»), а падраздзел «Мерапрыемствы» інтрыгуе адзінай публікацыяй пад назвай «Мерапрыемства №1». Але і тут мы бачым пустышку з наборам фраз.

Нагадаем, праўладны саюз пісьменнікаў узнік у выніку расколу Саюза беларускіх пісьменнікаў у 2005 годзе. У адрозненне ад апальнага саюза пісьменнікаў, арганізацыя, якую ўзначальвае Мікалай Чаргінец, мае фінансаванне з дзяржбюджэту.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках