25 красавiка 2024, Чацвер, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Гулак узнагароджаны прэміяй «За правы чалавека і вяршэнства права»

Алег Гулак узнагароджаны прэміяй «За правы чалавека і вяршэнства права»

Старшыня Беларускага Хельсінскага камітэта стаў лаўрэатам прэстыжнай франка-нямецкай прэміі.

Старшыня Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак стаў лаўрэатам франка-нямецкай прэміі «За правы чалавека і вяршэнства права». Цырымонія ўзнагароджання прайшла 1 снежня ў Бэрліне, паведамляе БелаПАН.

Лаўрэатамі прэміі таксама сталі Тахміна Рахман (Бангладэш), Марыя ды Пенха (Бразілія), Тун Сарай (Камбоджа), Максіміліен Нга Мбэ (Камерун), Беверлі К. Джэйкабс (Канада), Жаклін Мудэйна (Чад), Ван Цяолін (Кітай), Монтсэрат Салана Карбоні (Коста-Рыка), Суніта Крышнан (Індыя), Мэры Лоўлер (Ірландыя), П'етра Бартала (Італія), Эва Абу Халаве Ярданія), Сара Белаль (Пакістан) і Валянціна Чэраваценка (Расея). Спецыяльная прэмія прысуджаная сірыйскай арганізацыі «Белыя каскі».

У супольнай заяве з нагоды ўручэння прэміі кіраўніка МЗС Нямеччыны і Францыі Франк-Вальтэр Штайнмаер і Жан-Марк Эра адзначылі, што ўзнагарода заснаваная для таго, каб аддаць належнае мужным людзям ва ўсім свеце, якія змагаюцца за правы чалавека.

«Гэтай прэміяй мы шануем людзей, якія з вялікай самааддачай рашуча выступаюць у абарону іншых. Пры гэтым яны часта падстаўляюць сябе пад рызыку і працуюць у вельмі складаных умовах. Гэтыя жанчыны і мужчыны заслужылі нашу падзяку і падтрымку, — гаворыцца ў лісце. — Для Нямеччыны і Францыі абарона і прасоўванне правоў чалавека з'яўляюцца цэнтральным элементам нашай замежнапалітычнай дзейнасці. Правы чалавека — гэта аснова і неабходная ўмова для міру і справядлівасці ў свеце».

Міністры адзначаюць, што сёння трэба «зрабіць усё для таго, каб гэтыя вялікія дасягненні не былі пад пытаннем». «Мы бачым, што такая пагроза іх размывання існуе — у свеце, у якім усё больш урадаў абмяжоўваюць грамадскія і індывідуальныя свабоды, прыкрываючыся меркаваннямі бяспекі, палітычнай стабільнасці або культурных асаблівасцяў. Мы гэта назіраем і ў дэмакратычных краінах. Там, дзе арыштоўваюць журналістаў, адвакатаў і сябраў няўрадавых арганізацый. Там, дзе прысутнічае спакуса ўзвесці новыя сцены, хоць гісторыя нас вучыць, што сцены ніколі не развязваюць праблем», — гаворыцца ў заяве.

Алег Гулак нарадзіўся 1 верасня 1967 года, скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. З 1997 да 2006 года быў выканаўчым дырэктарам Беларускага Хельсінскага камітэта. У 2007 годзе быў абраны намеснікам старшыні, а з 2008 года — старшыня БХК.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках