19 красавiка 2024, Пятніца, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дапамогі будуць радзей павышаць

6
Дапамогі будуць радзей павышаць
ФОТА: TUT.BY

Змены ў закон «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей» разгледзяць яшчэ да канца года.

Пакуль гэтыя новаўвядзенні - у законапраекце, аднак «дэпутаты» разгледзяць іх у першым чытанні яшчэ да канца гэтага года, піша kp.by.

- Карэкціроўка закона «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей» выклікана неабходнасцю абараніць найбольш уразлівыя слаі нашага насельніцтва, між іншым асоб, якія атрымліваюць мінімальныя сумы дапамогі па цяжарнасці і родах, а таксама сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, - цытуе БелТА Валянціну Курсевіч, намесніцу старшыні пастаяннай камісіі «палаты прадстаўнікоў» у ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы.

Тых, для каго дапамога стане большай, даволі шмат. Цяпер для мам або тат, якія даглядаюць за дзіцём-інвалідам, выхад на працу азначае страту дапамогі. Яна складае бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) - 174 руб. 52 кап. у месяц. Паводле новага законапраекта дапамога захаваецца, калі бацькі працуюць на даму або на паўстаўкі. Акрамя таго, чыноўнікі хочуць павысіць дапамогу па доглядзе за дзіцём-інвалідам з трэцяй або чацвёртай ступенню страты здароўя. Цяпер яна роўная таму ж БПМ, а павялічыць яе плануюць да 120% БПМ, то ёсць да 209 руб. 42 кап. у месяц.

Меры патрэбныя, але на іх давядзецца нямала выдаткаваць. Паводле падлікаў першага намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэя Лабовіча, для павышэння тых відаў дапамог, якія прапісаныя ў законапраекце, спатрэбіцца дадаткова 9 мільёнаў рублёў у год (блізу 4,5 мільёна даляраў). Такіх грошай у Фонда сацыяльнай абароны няма, таму чыноўнікі прапанавалі павялічыць гэтыя дапамогі за кошт тых дапамог па догляду за дзіцем, якія атрымліваюць усе мамы ў дэкрэце. Гэтыя выплаты прывязаныя да сярэдняга заробка па краіне (35% - на першага дзіцяці, 40% - на другога і наступных), і цяпер іх пералічваюць раз у квартал. У новым законапраекце іх прапануюць пераглядаць усяго адзін раз у год.

Нагадаем, раней гучала ідэя зменшыць не выплаты, а дэкрэтны адпачынак. Так, былая міністарка працы і сацыяльнай абароны Антаніна Морава называла трохгадовы дэкрэт марнатраўствам, а экс-памочнік Лукашэнкі ў эканамічных пытаннях і цяпер амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды нават прысвяціў гэтаму цэлы артыкул. Пераход на двухгадовы дэкрэт эканоміў бы Фонду сацабароны блізу 187 мільёнаў даляраў у год.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках