25 красавiка 2024, Чацвер, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Венесуэлы напярэдадні Божага Нараджэння канфіскавалі 4 мільёны цацак

11
Улады Венесуэлы напярэдадні Божага Нараджэння канфіскавалі 4 мільёны цацак

Мільёны канфіскаваных цацак ахоўвае нацыянальная гвардыя Венесуэлы.

Венесуэльская паліцыя арыштавала двух мэнэджараў кампаніі Kreisel, якая займаецца імпартам дзіцячых цацак.

Яны абвінавачваюцца ў спекуляцыі (гэта значыць закупцы тавару па нізкай цане з мэтай продажу па больш высокай), а таксама ў тым, што яны прытрымлівалі цацкі на сваіх складах да Калядаў для стварэння ажыятажнага попыту, паведамляе BBC.

Паводле звестак Агенцтва ў абароне правоў спажыўцоў Венесуэлы Sundde, у кампаніі было канфіскавана агулам чатыры мільёны цацак.

Цяпер яны будуць прададзеныя па больш нізкай цане.

У заяве Sundde гаворыцца, што агенцтва не дазволіць «эканамічным злачынцам» пазбаўляць венесуэльскіх дзяцей цацак.

На мінулым тыдні ўрад Венесуэлы загадаў прыватным кампаніям напярэдадні Божага Нараджэння знізіць цэны на цэлы шэраг тавараў.

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура часта абвінавачвае прыватны бізнэс у тым, што менавіта той нясе адказнасць за эканамічны крызіс у краіне.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках