26 красавiка 2024, Пятніца, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Wall Street Journal: ЕЗ рыхтуе глебу для бязвізавага рэжыму з Украінай і Грузіяй

The Wall Street Journal: ЕЗ рыхтуе глебу для бязвізавага рэжыму з Украінай і Грузіяй

Тым часам у Нідэрландах зноў выступаюць за ратыфікацыю ўрадам гандлёвага пагаднення ЕЗ з Украінай.

Краіны ЕЗ дамовіліся спрасціць працэдуру, якая дазваляе прыпыняць пагадненні аб бязвізавым рэжыме з дзяржавамі, якія не ўваходзяць у гэты блок, паведамляюць журналісты The Wall Street Journal (пераклад – inopressa.ru) Лорэнс Норман і Маартэн ван Тартвійк. «Гэта ліквідуе перашкоды для новых пагадненняў з нагоды візаў з Украінай і Грузіяй», - тлумачаць аўтары.

Тым часам у Нідэрландах зноў выступаюць за ратыфікацыю ўрадам гандлёвага пагаднення ЕЗ з Украінай.

«Новы механізм прыпынення будзе распаўсюджвацца на больш чым 50 пагадненняў аб бязвізавым рэжыме, у тым ліку з ЗША, Канадай, Японіяй, Бразіліяй і Ізраілем. Сталіцы краін ЕЗ адкрыта заяўлялі, што перагляд гэтых механізмаў - умова ўкладання пагадненняў аб бязвізавым рэжыме з Грузіяй і Украінай. Цяпер гэтыя пагадненні, па ідэі, будуць укладзеныя ў пачатку 2017 года», - піша выданне.

Аўтары пералічваюць, у якіх выпадках ЕЗ зможа часова скасаваць бязвізавы рэжым з якой-небудзь краінай: 1. калі значна ўзрасце колькасць яе грамадзян, якія знаходзяцца ў межах ЕЗ нелегальна; 2. калі моцна павялічыцца колькасць прашэнняў на атрыманне прытулку; 3. калі краіна перастане прымаць назад асобаў, якіх ЕЗ адмовіўся прызнаць уцекачамі.

Прэзідэнт Еўрапейскай Рады Дональд Туск сказаў у чацвер, што цяпер ЕЗ «выйшаў на фінішную прамую да бязвізавага рэжыму для Украіны і Грузіі». Чакаецца, што на наступным тыдні гэта пацвердзяць лідары краін ЕЗ, паведамляюць журналісты.

У чацвер галандская кансультатыўная рада ў замежнай палітыцы заклікала ўрад Нідэрландаў ратыфікаваць пагадненне ЕЗ-Украіна. «Захаванне еўрапейскага адзінства - найлепшы адказ расейскай замежнай палітыцы, накіраванай на дэстабілізацыю межаў Еўропы», - сказана ў яе заяве.

Цяпер на просьбу прэм'ер-міністра Нідэрландаў чыноўнікі ЕЗ складаюць дэкларацыю лідараў краін ЕЗ. Яна растлумачыць, якія абавязанні не ахопленыя дамовай ЕЗ-Украіна. «У ёй будзе сказана, што пагадненне не дае Украіне шляху да аўтаматычнага сяброўства ў ЕЗ, а таксама, са словаў чыноўнікаў, што пагадненне не абавязкова цягне за сабой дадатковую значную фінансавую дапамогу Украіне, не прадугледжвае ніякіх гарантый бяспекі для Кіева і не дае ўкраінскім грамадзянам права на працу ў ЕЗ», - гаворыцца ў артыкуле.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках