25 красавiка 2024, Чацвер, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Францыі адобрыў падаўжэнне рэжыму надзвычайнага становішча на паўгода

1
Урад Францыі адобрыў падаўжэнне рэжыму надзвычайнага становішча на паўгода

Французскія ўлады патлумачылі гэта парламенцкімі ды прэзідэнцкімі выбарамі, якія адбудуцца налета.

Урад Францыі прагаласаваў за падаўжэнне рэжыму надзвычайнага становішча ў краіне яшчэ на паўгода - да 15 ліпеня 2017 года. Пра гэта ў суботу, 10 снежня, заявіў прэм'ер-міністр краіны Бернар Казнёў, піша dw.com.

Ён растлумачыў, што такі захад звязаны з неабходнасцю гарантаваць бяспеку падчас парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў, якія пройдуць налета.

Ніжняя палата французскага парламента абмяркуе прапанову ўрада 13 снежня, а Сенат - 15 снежня.

Нагадаем, надзвычайнае становішча, уведзенае ў лістападзе 2015 года пасля тэрактаў у Парыжы, у якіх загінулі 130 чалавек, ужо неаднаразова падаўжалася праз боязь новых тэрарыстычных нападаў. На гэты момант яно дзейнічае да сярэдзіны студзеня 2017 года.

Сярод іншых захадаў рэжым надзвычайнага становішча дазваляе ўладам вырабляць ператрусы ў кватэрах і дамах ва ўсякі час і ўводзіць каменданцкую гадзіну без спецыяльнай пастановы суда. Акрамя гэтага, дазваляецца змяшчаць меркаваных злачынцаў пад хатні арышт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках