19 красавiка 2024, Пятніца, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Расеі: Лаўроў не абражаў журналістаў «Reuters»

29
МЗС Расеі: Лаўроў не абражаў журналістаў «Reuters»
СЯРГЕЙ ЛАЎРОЎ

Скандальны выпадак з міністрам замежных спраў РФ адбыўся падчас пратакольнай сустрэчы на палях міністэрскага пасяджэння АБСЕ.

Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава сцвярджае, што міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў не называў журналістаў агенцтва «Reuters» дэбіламі, піша РБК.

З яе словаў, яна бачыла скандальнае відэа, але на ім Сяргей Лаўроў «нікога не абражаў».

«Лаўроў спытаў у аператара з уключанай камерай, чаго ён хоча. Аператар нічога не сказаў і прадаўжаў здымаць, міністр пайшоў сваёй дарогай, і нічога не казаў», – патлумачыла Захарава.

Раней відэа з Лаўровым апублікаваў украінскі тэлеканал «Громадське Телебачення» на YouTube. На відэазапісе бачна, як Лаўроў ідзе па калідоры на сустрэчу з кіраўніком МЗС Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам. Потым ён спыніўся і спытаў: «Яшчэ пакуль не прыйшоў ён?» Яму адказала дзяўчына: «Не яшчэ». Пасля гэтага Лаўроў паглядзеў у камеру і запытаўся: «What do you want?» («Чаго вы хочаце?»).

Пасля гэтага ён паварочваецца да аператара бокам і праходзіць у пакой. За кадрам у гэты момант гучыць слова «дэбілы».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках