29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стаў вядомы новы галоўны кандыдат на пасаду дзяржсакратара ЗША

2
Стаў вядомы новы галоўны кандыдат на пасаду дзяржсакратара ЗША
РЭКС ТЫЛЕРСАН

Чакаецца, што Дональд Трамп абвесціць аб новым прызначэнні на будучым тыдні.

Абраны прэзідэнт ЗША рэспубліканец Дональд Трамп разглядае кандыдатуру генеральнага дырэктара нафтавай кампаніі Exxon Mobil Рэкса Тылерсана.

Пра гэта паведамілі агенцтва Reuters (пераклад - «Радыё Свабода») і газета Wall Sreet Journal са спасылкай на памочнікаў Трампа.

Тылерсан вядомы як супраціўнік санкцый у дачыненні да Расеі, праз якія канцэрн Exxon Mobil, які стварыў з "Раснафтай" супольнае прадпрыемства, страціў не менш за мільярд даляраў. (У 2013 годзе прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін узнагародзіў Тылерсана ордэнам Дружбы народаў.)

Застаюцца яшчэ тры прэтэндэнты на пасаду кіраўніка амерыканскага замежнапалітычнага міністэрства: былы дырэктар ЦРУ Дэвід Пятрэус, былы кандыдат у прэзідэнты ЗША Міт Ромні, былы прадстаўнік ЗША пры ААН Джон Болтан.

9 снежня стала вядома, што экс-мэр Нью-Ёрка Рудольф Джуліяні выбыў з ліку кандыдатаў на пасаду дзяржсакратара.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках