19 красавiка 2024, Пятніца, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святаслаў Вакарчук падчас канцэрту ў Менску прысвяціў песню Паўлу Шарамету

15
Святаслаў Вакарчук падчас канцэрту ў Менску прысвяціў песню Паўлу Шарамету
Святаслаў ВАКАРЧУК
ФОТА З САЙТА PODROBNOSTI.UA

У канцы песні ўся зала ўстала.

Сёння, падчас менскага канцэрту папулярнага ўкраінскага рок-гурта «Акіян Эльзы» ў Менск Арэне, лідар гурта Святаслаў Вакарчук прысвяціў вядомаму беларускаму журналісту Паўлу Шарамету, нядаўна забітаму ў Кіеве, песню «Мить» («Імгненне»):

«Напиши на чужому конверті

Те що так у листі не згадав

І за крок до відважної смерті

Будь таким яким Бог тебе знав…»

«У мяне багата знаёмых з Беларусі. І ўсе яны вельмі добрыя людзі, — сказаў ён. — Мы маем магчымасць разам камунікаваць (спілкавацца), праводзіць час. У мяне быў адзін такі знаёмы, брат па духу, з якім мы камунікавалі не так часта, але які шмат што прынёс у маё жыццё. Гэта сапраўдны сын беларускага народа, гэта чалавек, якога страшна паважаюць і любяць ва Украіне, гэта ваш зямляк — Паша Шарамет, якому я хачу пасвяціць гэту песню. Уся Украіна ганарыцца ім. Людміла Станіславаўна, мы ўсе з Вамі, і дзякуй Вам за такога сына».

Вакарчук сказаў, што Шарамет быў вельмi блiскiм да яго чалавекам. Як паведамляе nn.by, пры канцы песні многія гледачы ўсталі, уся Арэна свяцілася агеньчкамі мабільнікаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках