28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Войскі Асада і РФ у Пальміры трапілі ў акружэнне

62

Жорсткія баі аднавіліся на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе ад старажытнага сірыйскага горада Пальміра.

Цягам апошніх двух дзён у сацыяльных сетках таксама распаўсюджваліся пацверджанні таго, што баевікі Ісламскай дзяржавы ідуць у наступ і практычна ўзялі Пальміру ў кальцо, піша informnapalm.org.

У суботу раніцай вядомы расейскі блогер усходазнавец Анатоль Несміян (aka El Murid) таксама паведаміў:

«Горад акружаны, часткова захоплены, ідзе спроба атакаваць баевікоў з паветра – адбываюцца налёты авіяцыі і верталётаў, але пакуль безвынікова. Расейская ваенная база ў Пальміры сур'ёзна пацярпела. ІД захапіла авіябазу Тыяс Т-4 на ўсход ад Пальміры (тую авіябазу, дзе ўвесну былі спаленыя нашы 4 верталёты), на базе знішчаны сірыйскі МіГ-23, які не здолеў узляцець. У астатнім сітуацыя ранейшая. Ва ўрада няма сілаў, каб правесці контрнаступ».

Вясной 2016 года расейскія СМІ захоплена паведамлялі пра ўзяцце Пальміры. Гэта адзіны горад, які асадаўскія войскі пры падтрымцы расейскай авіяцыі і ваенных спецыялістаў ВС РФ, якія ўдзельнічаюць у неафіцыйнай наземнай аперацыі ў Сірыі, змаглі «адбіць» у ІД за ўвесь перыяд ваеннай кампаніі Расейскай Федэрацыі. Слова «адбіць» досыць умоўнае, бо Пальміра была здадзеная расейска-асадаўскім войскам паводле дамовы, за сыход з горада баевікам Аль-Багдадзі (лідар тэрарыстычнай групоўкі ІД) была заплачаная даніна.

Верагодна, гэта ўсыпіла пільнасць расейскага камандавання, якое спяшалася заявіць пра сваю грандыёзную перамогу. Загадам Міністра абароны Расейскай Федэрацыі ад 14 траўня 2016 г. № 273 у сувязі з «вызваленнем сірыйскага горада Пальміра» нават быў заснаваны спецыяльны медаль. У Пальміру як на гастролі сталі прыязджаць расейскія артысты і доўгі час СМІ літаральна смакавалі гэтую інфармацыйную нагоду «перамогі расейскай зброі» (а дэ-факта расейскіх грошай).

Нагадаем, што міжнародная выведвальная арганізацыя InformNapalm фіксавала расейскіх вайскоўцаў з цэлага шэрагу воінскіх часцей РФ, якія ўдзельнічалі ва ўмоўным «узяцці Пальміры».

Напрыклад, гэта спецыялісты з 20-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 22220), гаўбічнае падраздзяленне 120-й асобнай артылерыйскай брыгады (в/ч 59361), а таксама падраздзяленне 61-й брыгады марской пяхоты (в/ч 38643), якое пасля забяспечвала кантроль тэрыторыі Пальміры.

Як паведамляе, EADaily, атакі на подступы да Пальміры і захоп важных аб'ектаў інфраструктуры адбываўся паводле наступнай храналогіі.

7 снежня, тэрарысты ІД атакавалі пасёлак Хувейсіс недалёка ад газава-нафтавых радовішчаў «Аш-Шаерам» і «Аль-Махро». У выніку серыі нападаў, якія доўжыліся з вечару 7-га да раніцы 8 снежня, Хувейсіс быў захоплены, а ў наступныя пяць гадзінаў пад іх поўны кантроль перайшлі радовішча «Аш-Шаерам» і «Аль-Джазаль».

Адначасова з надыходам у раёне Хувейсіс раніцы 8-га пачалося нечаканае прасоўванне ІД на паўднёвы захад ад Пальміры. Ужо ўдзень тут быў захоплены раён Каср аль-Халабат і тэрарысты наблізіліся да Пальміры на 3 км. Паводле звестак саміх баевікоў, у выніку наступу 8 снежня ў іх атрымалася захапіць вялікую тэрыторыю, 8 блокпастоў сірыйскай арміі. Страты сілаў Асада і хаўруснікаў баевікі ацанілі як 50 чалавек забітымі і больш за 100 параненымі, сярод якіх, магчыма, ёсць і расейскія вайскоўцы. Пры гэтым паведамляецца, што баевікі захапілі тры танкі, аўтаматычную зенітную прыладу, супрацьтанкавую кіраваную ракету «Конкурс» і боепрыпасы.

Верагоднай прычынай такой рэзкай змены тактыкі тэрарыстаў стала тое, што расейскія войскі, сілы Асада, іранцаў і Хезбалы кінулі асноўныя сілы на штурм Алепа, у надзеі, што «даніна», выплачаная за Пальміру, надоўга гарантуе бяспеку гэтых межаў. Гарнізон Пальміры быў моцна аслаблены. Некалькі месяцаў ніякіх асаблівых падзей у раёне Пальміры не адбывалася. Але некалькі дзён таму ўсё пачало змяняцца. Пакуль яшчэ застаецца загадкай, што менавіта падштурхнула баевікоў ІД, якія раней практычна не вялі актыўных баявых дзеянняў супраць арміі Асада, перайсці ў актыўны наступ. Спачатку баевікі пачалі ахоп горада ў паўкола, што з улікам адводу адтуль буйных сілаў асадыстаў у іх атрымалася досыць хутка. Наступны этап – выхад да прыгарадаў Пальміры, захоп ключавых пазіцый і высотак. Пагроза поўнага акружэння групоўкі ў Пальміры паўстала калі ІД пачала браць пад агнявы кантроль адзіную дарогу з Пальміры.

Менавіта гэта, а не міфічнае «спыненне агню» вымусіла РФ і Асада прыпыніць штурм Алепа. Для абароны Пальміры туды пачалі перакідваць войскі з Алепа. Але па дарозе на поўдзень калона трапіла ў засаду, якую ўчыніла сірыйская апазіцыя, і да Пальміры ня дайшла.

Зыходзячы з наяўных звестак першымі пачалі пакідаць горад расейскія сілавікі, услед за імі свае пазіцыі кідаюць асадысты і Хезбола.

Пры гэтым тэрарысты ІД актывізаваліся і ў ваколіцах горада Хомс, што значна пагоршыла становішча.

Як цяпер будуць дзейнічаць Пуцін і Асад: зноў будуць плаціць за сыход ІД з Пальміры або паспрабуюць адбіць горад, прыпыніўшы атакі на Алепа?

У любым выпадку, верагодна, што для стварэнне чарговага міфа МА РФ хоча ўстанавіць новы медаль за «Другое вызваленне Пальміры».

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках