20 красавiка 2024, Субота, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіргізіі адбываецца рэферэндум наконт змены канстытуцыі

10
У Кіргізіі адбываецца рэферэндум наконт змены канстытуцыі

Апазіцыя заяўляе, што з дапамогай змены канстытуцыі прэзідэнт Алмазбек Атамбаеў хоча сканцэнтраваць уладу ў сваіх руках.

У Кыргызстане пачалося галасаванне на «ўсенародным рэферэндуме». Грамадзяне краіны выкажуць сваё меркаванне адносна змены канстытуцыі. Таксама ў краіне адбываюцца выбары ў мясцовыя органы ўлады, паведамляе расейская служба ВВС.

Калі прапанаваныя змены ў канстытуцыю будуць ухваленыя, паўнамоцтвы прэм'ер-міністра будуць значна пашыраныя. Прэзідэнцкая ўлада таксама будзе «ўмацаваная», але ў меншай ступені.

Сярод іншага, прапануецца дазволіць прэм'еру прызначаць кіраўнікоў мясцовай адміністрацыі, не кансультуючыся з мясцовымі радамі.

Пры гэтым роля судовай сістэмы і парламента ў кіраванні краінай знізіцца. Папраўкі закрануць 30 артыкулаў канстытуцыі.

Цяпер у краіне дзейнічае канстытуцыя, прынятая праз некалькі месяцаў пасля звяржэння прэзідэнта Курманбека Бакіева ў 2010 годзе. Гэта восьмы варыянт асноўнага закона за 25 гадоў існавання незалежнага Кыргызстана.

Прыхільнікі прыняцця паправак мяркуюць, што дзейны варыянт канстытуцыі, прыняты ў спешцы, недасканалы.

Апаненты мяркуюць, што з дапамогай паправак прэзідэнт Алмазбек Атамбаеў, які можа стаць прэм'ерам у 2017 годзе, плануе сканцэнтраваць уладу ў сваіх руках.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках