20 красавiка 2024, Субота, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макфол прапанаваў залучаць расейскіх прапагандыстаў у замежныя агенты

6
Макфол прапанаваў залучаць расейскіх прапагандыстаў у замежныя агенты
Майкл Макфол
ФОТА: LENTA.RU

Былы амбасадар ЗША ў Расеі Майкл Макфол прапанаваў не даваць акрэдытацыю супрацоўнікам RT і Sputnik.

Былы амбасадар ЗША ў Расеі Майкл Макфол заклікаў да правядзення маштабнага расследавання ўблытвання ў кампанію выбараў прэзідэнта ЗША іншых «зацікаўленых» бакоў, адзначыўшы ў першую чаргу Расею.

Акрамя таго, у сваёй калонцы ў газеце The Washington Post (пераклад – РБК) Макфол прапанаваў пастанавіць, ці не варта прыняць адпаведны закон і акрэдытоўваць супрацоўнікаў расейскага тэлеканала RT і агенцтва Sputnik у якасці замежных агентаў.

«Мы ведаем, што падкантрольныя расейскім уладам “СМІ”, як RT і Sputnik, адкрыта агітавалі за аднаго кандыдата – Дональда Трампа. Sputnik нават выкарыстаў у Twitter хэштэг #CrookedHillary. Нашы законы не дазваляюць замежным урадам аказваць фінансавую падтрымку кандыдатам. Ці павінны мы ўвесці аналагічнае рэгуляванне ў дачыненні да падтрымкі ў “натуральнай” форме? Такое рэгуляванне, здаецца, уваходзіць у супярэчнасць з першай папраўкай, але ж ці не павінны нашы заканадаўцы змагацца з гэтай праблемай? Ці павінны супрацоўнікі Sputnik і RТ атрымліваць акрэдытацыю ў якасці журналістаў ці як замежныя агенты згодна з законам аб рэгістрацыі замежных агентаў? Я не ведаю. Але мы павінны ведаць», – напісаў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках