24 красавiка 2024, Серада, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адкуль у кіраўніка РПЦ 4,5 мільёна даляраў?

56
Адкуль у кіраўніка РПЦ 4,5 мільёна даляраў?
Алексій II

Валодаючы гіганцкімі сродкамі, царкоўныя службіты прадаўжаюць цынічна прапаведаваць пакору і аскезу.

Скандал з расейскім Знешпрамбанкам, у якім завіслі грошы многіх буйных расейскіх кампаній і чыноўнікаў, прыадчыніў заслону над прыбыткамі некаторых знакамітасцяў і, сярод іншых, нябожчыка патрыярха Алексія II, піша gazetaby.com.

За спадчыну былога кіраўніка РПЦ цяпер судзіцца ігумення Філарэта, ігумення Маскоўскага падворка Свята-Успенскага Пюхціцкага жаночага манастыра (на фота – справа), якой іерарх адпісаў сваю маёмасць. Справа, увогуле, жыццёвая, і цікавасць для шырокай грамадскасці ўяўляе толькі адна акалічнасць: на рахунках у Алексія знаходзіліся 2,92 мільёна даляраў, а таксама 9,37 мільёна рублёў і нейкім чынам зачасаліся 8829 еўраў.

Аб'ём ашчаджэнняў (блізу 4,5 мільёна даляраў) уражвае сам сабой. Але па-сапраўднаму шакуе тое, што гэтыя грошы ашчадзіў не паспяховы бізнэсмэн, не высокапастаўлены чыноўнік, а рэлігійны дзеяч.

Хоць на самай справе шматлікія царкоўныя іерархі ўжо даўно з'яўляюцца адначасова і камерсантамі, і вяльможамі. Фокус у тым, што, валодаючы гіганцкімі (паводле мерак простых смяротных) сродкамі, яны прадаўжаюць прапаведаваць пакору і аскезу. Цынізм, з якім рэлігійныя функцыянеры разводзяць сваю паству, уражвае.

Цяперашні патрыярх Кірыл пры ўсёй сваёй схільнасці да дэманстратыўнай раскошы (яхта за 4 мільёны даляраў, аўтапарк, які складаецца з дарагіх марак, гадзіннік за 30 тысячаў еўраў і г. д.) усім іншым рэкамендуе сціпласць і самаабмежаванне.

Пры гэтым Уладзімір Пуцін нядаўна чарговы раз назваў РПЦ «галоўнай духоўнай апорай расейскага народа». Але з такімі «кроквамі» бяспека і ўстойлівасць усяго «будынка» выклікае вялікія сумневы.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках