17 красавiка 2024, Серада, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінскі біятланіст зламаў беларусу вінтоўку на старце кубка свету

14

У выніку зборная Беларусі ў біятлоне была знятая з мужчынскай эстафеты яшчэ на другім этапе кубка свету ў Паклюцы.

Вельмі няўдала склаўся стартавы этап для Сяргея Бачарнікава, які ўпаў на першым коле. Наляцеўшы на яго, фін зламаў беларусу вінтоўку.

Новая была не прыстрэленая, што абярнулася для Бачарнікава трыма штрафнымі кругамі на лёжцы і трыма – на стойцы.

ФОТА: TUT.BY

Уладзімір Чапелін прыняў эстафету з адставаннем ад лідараў пяць хвілінаў. Ён нядрэнна праводзіў свой этап, наблізіўся да перадапошняга месца, але быў зняты перад перадачай эстафеты праз адставанне на кола.

У выніковым пратаколе беларусы размесціліся на 22-м месцы, паведамляе tut.by.

Перамогу ж атрымалі французскія біятланісты (Беатрыкс, Фіён-Мае, Дэсцье, М. Фуркад). Другое месца заняла Расея (Цвяткоў, Бабікаў, Елісееў, Шыпулін), трэцяе – Нямеччына (Лесэр, Дорфер, Доль, Шемп).

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках