25 красавiка 2024, Чацвер, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новым прэм'ер-міністрам Італіі прызначаны кіраўнік МЗС Джэнцылоні

Новым прэм'ер-міністрам Італіі прызначаны кіраўнік МЗС Джэнцылоні
ПАОЛА ДЖЭНЦЫЛОНІ

Прэзідэнт Італіі даручыў Паола Джэнцылоні пачаць фармаванне новага ўрада пасля адстаўкі Матэа Рэнці.

Новым кіраўніком урада Італіі стане цяперашні міністар замежных справаў 62-гадовы Паола Джэнцылоні. Прэзідэнт краіны Сэрджо Матарэла у нядзелю, 11 снежня, даручыў яму пачаць фарміраванне новага ўрада пасля адстаўкі Матэа Рэнці. Новы кабінет міністраў застанецца ля ўлады да лютага 2018 года, калі ў Італіі пройдуць парламенцкія выбары, піша dw.com.

Рэнці афіцыйна падаў у адстаўку 7 снежня, але далей выконваў абавязкі прэм'ер-міністра, пакуль Матарэла вёў перамовы з парламенцкімі партыямі аб фармаванні новага кабінета. Чакаецца, што галасаванне аб новым складзе ўрада адбудзецца ў парламенце ўжо 14 снежня.

Рэнці абвясціў аб намеры сысці ў адстаўку адразу пасля таго, як сталі вядомыя вынікі рэферэндуму аб зменах у канстытуцыю Італіі. Амаль 60 адсоткаў удзельнікаў выказаліся супраць рэформаў, ініцыяваных кіраўніком урада.

Прэзідэнт Італіі папрасіў Рэнці адтэрмінаваць падачу заявы да тых часоў, пакуль італійскі Сэнат не прагаласуе за закон аб бюджэце 2017 года. Гэты закон быў ухвалены Сэнатам ў сераду, 7 снежня. Джэнцылоні ўважаецца за блізкага паплечніка Рэнці, так што назіральнікі не чакаюць кардынальных змен палітычнага курсу з ягоным прыходам да ўлады.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках