26 красавiка 2024, Пятніца, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дольф Лундгрэн прылятаў у Менск таемна

43

Візіт «універсальнага жаўнера» ў Беларусь трымаўся ў строгім сакрэце.

Як і Стывен Сігал, вядомы швэдскі актор Дольф Лундгрэн прыляцеў на запрашэнне беларускага цэнтра распрацоўкі кампаніі Wargaming, што робіць вядомую гульню World of Tanks («Свет танкаў»). Некалькі дзён таму «танкісты» анансавалі ўдзел актора на сваім WG-фэсце (гэта фестываль фанатаў гульні World of Tanks) — ён пройдзе 17 снежня ў Маскве. Але пра візіт у Менск нічога не паведамлялася.

ФОТА: FACEBOOK

Як атрымалася даведацца kp.by, актор прыляцеў у беларускую сталіцу ў суботу рэгулярным рэйсам «Белавія». Адная са сцюардэс «Белавія» выклала ў свой Instagram супольнае фота з акторам.

У нядзелю актор наведаў офіс кампаніі «Wargaming», дзе пагутарыў з распрацоўнікамі гульні. Потым актора павезлі на «Лінію Сталіна», пасля гэтага запланавана наведванне музея Вялікай Айчыннай вайны.

Дольф Лундгрэн прабудзе ў Менску да пятніцы, пасля чаго паляціць у Маскву на фестываль. З нашых звестак, актор здымецца ў рэкламным роліку для Wargaming — здымкі будуць доўжыцца чатыры дні. Для гэтага арганізатары «выпісалі» аператара з Парыжа і рэжысёра з Масквы. Запланаваная сустрэча Лундгрэна з Лукашэнкам — пакуль не вядома.

Дольф Лундгрэн стаў вядомы ў 1985 годзе пасля таго, як сыграў ролю савецкага баксёра ў чацвёртай частцы фільма «Рокі» Сталонэ. Самая вядомая ягоная роля — універсальны жаўнер, які выйшаў з-пад кантролю з аднайменнага фільма. Таксама Лундгрэн зняўся ў трэцяй і чацвёртай частках фільма, а таксама ва ўсіх частках фільма «Нястрымныя». Усяго за плячыма Лундгрэна — ролі ў 70 фільмах.

ФОТА САЙТА GAME-STREAM.BY.

Нагадаем, у канцы лета ў Менск на запрашэнне «танкістаў» прылятаў яшчэ адзін вядомы актор баевікоў – Стывен Сігал. У офісе кампаніі ён за раздатачнай лініяй сталовай наліваў супрацоўнікам шчаўе, а ўвечары Сігала прыняў дыктатар у сваёй загараднай рэзідэнцыі. Там амерыканскі актор паспытаў беларускія стравы, а таксама пачаставаўся морквай, толькі што сарванай з градкі. Тады ж стала вядома, што ў амерыканскага актора ёсць карані ў Беларусі – аднак праверыць гэтую інфармацыю пакуль не ўдаецца.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках