18 красавiка 2024, Чацвер, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі падаражэюць імпартныя лядоўні, тэлевізары, віны і каньякі?

89
У Беларусі падаражэюць імпартныя лядоўні, тэлевізары, віны і каньякі?

Прадаўцы тэхнікі пакуль чакаюць, расейскія вытворцы - скардзяцца.

Савет міністраў прыняў пастанову, паводле якой практычна ўся імпартная тэхніка, электроніка, а таксама алкаголь, зброя, і яшчэ шмат іншых тавараў абавязаны праходзіць сертыфікацыю альбо дэклараванне адпаведнасці.

Чытай: атрымліваць на ўвазны тавар новыя паперкі, якія пацвярджаюць яго бяспеку і якасць. Прычым гаворка пра ўвесь імпарт, у тым ліку з Расеі, піша kp.by.

Галоўная праблема праверак: яны зоймуць час і запатрабуюць грошай. Як паведамляе тэлеканал РБК, каб аддаць на аналіз мікрахвалёўку, трэба заплаціць $300, пральную машыну - $1,5 тысячы, пасудамыйкі - $3,5 тысячы, лядоўню - $5,5 тысячы...Праверкі ды экспэртызы зоймуць ад двух да дзесяці дзён ці больш, бо працэдуру сертыфікацыі ніхто пакуль не патлумачыў.

Расейскія вытворцы ўжо абурыліся. Асацыяцыя гандлёвых кампаній і таваравытворцаў электрабытавой і кампутарнай тэхнікі ўжо нават накіравала ліст расейскаму першаму віцэ-прэм'еру Ігару Шувалава аб тым, што з 1 лютага 2017 года (дата, з якой патрабуецца сертыфікат на тэхніку) паўстане праблема з продажам тэхнікі ў Беларусь. Яна папросту стане даражэйшай за беларускую! На думку расейскіх вытворцаў, у выніку яны застануцца без прыбытку, а беларусы - без імпартнай тэхнікі.

У Еўразійскай эканамічнай камісіі карэспандэнту «КП» сказалі, што каментаваць гэтую пастанову не будуць. Маўляў, кожная краіна мае права ўстанаўліваць свае ўнутраныя правілы. Акрамя таго, у ЕЭК ніхто не звяртаўся, каб высветліць, наколькі пастанова беларускага Саўміна адпавядае еўразійскім дамоўленасцям.

У беларускім Дзяржаўным камітэце стандартызацыі каментароў на гэтую тэму пакуль не даюць.

Якія тавары хочуць правяраць?

У пастанове Саўміна ёсць пералік тавараў, якія падлягаюць абавязковай сертыфікацыі або дэклараванню адпаведнасці.

З 1 лютага 2017 года: лядоўні і маразільнікі, электрадухоўкі, тэлевізары, варачныя панэлі, мікрахвалёўкі, тостэры, кававаркі, прынтэры, сканеры, маніторы і г. д. Акрамя тэхнікі ў пастанове пералічваецца маса абсталявання для тушэння пажараў, а таксама зброя. Асобнымі пунктамі вынесеныя алкагольныя напоі, за выключэннем тых, якія крэпасцю ніжэйшыя за 7 градусаў.

З 1 красавіка 2017 года: кандыцыянеры, вонкавыя крыніцы харчавання.

З 1 верасня 2017 года: пральныя і сушыльныя машыны, пасудамыйкі.

Правілы не дзейнічаюць на тавары, якія людзі ўвозяць для асабістага выкарыстання і спажывання. Акрамя таго, калі цяпер завезці партыю тэхнікі, то сертыфікаты атрымліваць не трэба. Дадатковыя паперы на тыя ж лядоўні спатрэбяцца, калі іх увязуць пасля 1 лютага 2017 года.

Вялікая крама бытавой тэхнікі: Імпарту ў нас - 70%

Пастанова прынятая яшчэ 21 кастрычніка, але крамы і імпарцёры пакуль не спяшаюцца яе выконваць. І не панікуюць. Маўляў, час яшчэ ёсць.

- У нас прыкладна 70% тэхнікі імпартная, калі лічыць з той, што завозіцца з Расеі, - распавялі «КП» у адной з буйных крамаў бытавой тэхнікі. - Ці ёсць запасы? Наогул у кожнай таварнай групе ёсць сярэднія нормы абарачальнасці. Яны адрозніваюцца. Напрыклад, штосьці мы завозім пад канкрэтную акцыю, і да яе заканчэння тавару ўжо няма. Год быў цяжкі, некаторыя запасы з'явіліся праз маленькі попыт. Мы не тая кампанія, якая закупіла і год гандлюе са склада. Закупкі ідуць кожны месяц. Але не думаю, што будуць перабоі з тэхнікай.

У пералік абавязковых для сертыфікацыі тавараў трапіў і алкаголь крэпасцю вышэй за 7 градусаў.

- Алкаголь не падаражэе, на кошт гэта новаўвядзенне не паўплывае, - ледзь не з парога кажуць у адной з фірмаў-імпарцёраў алкагольнай прадукцыі. - Наогул у Беларусі адпаведнасць прадукцыі пацвярджаецца двума спосабамі: дэкларацыяй адпаведнасці, як цяпер, ці сертыфікацыяй адпаведнасці, як раней. З 1 лютага мы вяртаемся да абавязковай сертыфікацыі. Пакуль пытанне, ці застанецца дэклараванне, вісіць у паветры. Не ведаем, будзе гэта адзін дакумент або патрэбныя абодва адразу.

- Але алкаголь пры гэтым не падаражэе?

- Каб задэклараваць адно найменне, трэба 30 - 40 рублёў. Сертыфікацыя даражэйшая, але на капейкі. Таму ўсё адно, што гэта будзе за дакумент. Акрамя таго, у нас ужо ёсць абодва! Справа ў тым, што таваразнаўцы ў крамах часта патрабуюць сертыфікацыю, хоць паводле закона абавязаная быць дэкларацыя. Прасцей даць дакумент, які ім патрэбны, чым спрачацца.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках