25 красавiка 2024, Чацвер, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мечыслаў Грыб: Міліцыя сама сябе ганьбіць

12
Мечыслаў Грыб: Міліцыя сама сябе ганьбіць
МЕЧЫСЛАЎ ГРЫБ

Не «інфармацыйная вайна», а незаконныя дзеянні падначаленых Шуневіча фармуюць меркаванне аб міліцыі.

Выступаючы ў эфіры дзяржаўнай тэлевізіі, кіраўнік міністэрства Ігар Шуневіч пахваліўся вынікамі «дзейнасці» беларускай міліцыі ў 2016 годзе. Між іншым, ён заявіў, што з пачатку года «колькасць асабліва цяжкіх злачынстваў у Беларусі зменшылася амаль на 12%, а раскрывальнасць цяжкіх і асабліва цяжкіх павялічылася на 3% і складае сёння блізу 90%».

«Салiдарнасць» папрасіла генерал-лейтэнанта міліцыі ў адстаўцы Мечыслава Грыба даць сваю ацэнку такой інфармацыі.

– Лічба 90% раскрывальнасці цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў – гэта вельмі высокі паказчык. Гэта атрымліваецца, што з дзесяці забойстваў у нас не раскрываецца толькі адно? Шчыра кажучы, мне цяжка паверыць у такую эфектыўнасць працы сённяшняй міліцыі, — адзначыў ён.

Гаворачы аб апошніх заявах кіраўніка МУС аб тым, што супраць ведамства нібыта ідзе «інфармацыйная хваля з мэтай дыскрэдытацыі», Мечыслаў Грыб прыводзіць іншыя аргументы.

– Я не думаю, што хтосьці мэтанакіравана вядзе супраць міліцыі нейкую інфармацыйную вайну, – заўважае ён. – Хутчэй, гэта асобныя супрацоўнікі міліцыі сваімі незаконнымі дзеяннямі заслужылі такое стаўленне. Успомніце выпадак, калі чалавека без адной рукі абвінавачвалі ў тым, што ён пляскаў на акцыі пратэсту або, калі нямы чалавек быццам бы крычаў «Жыве Беларусь». Менавіта такія выпадкі, у нейкай ступені нават анекдатычныя, і ствараюць стаўленне да міліцыі.

Ініцыятыву магчымай чысткі беларускай Дзяржаўтаінспекцыі з дапамогай «дэтэктара хлусні» з наступным звальненнем часткі супрацоўнікаў Мечыслаў Грыб лічыць не занадта эфектыўным.

– Наогул ва ўсіх цывілізаваных краінах ёсць практыка правядзення рэгулярнай пераатэстацыі праваахоўных органаў, – падкрэслівае экспэрт. – Там павінен быць не толькі паліграф, але і незалежная камісія розных спецыялістаў, псіхолагаў, якія ацэньваюць супрацоўніка. Такі досвед, напрыклад, быў ва Украіне, калі міліцыю пераатэставалі ў паліцыю. А аднаразовая праверка нічога не дасць – на месца звольненых прыйдуць новыя людзі, якія з часам стануць такімі ж парушальнікамі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках