26 красавiка 2024, Пятніца, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Візы ў Тайланд для беларусаў будуць бясплатнымі да канца лютага

7
Візы ў Тайланд для беларусаў будуць бясплатнымі да канца лютага

Акрамя таго, удвая зніжана сума збору для турыстаў, якія афармляюць візы па прыбыцці ў Тайланд.

Аднаразовыя турыстычныя візы ў Тайланд будуць бясплатнымі да канца лютага 2017 года. Такая інфармацыя размешчана на сайце дэпартамента Міністэрства замежных спраў Тайланда ў консульскіх пытаннях, паведамляе БелТА.

Усе кандыдаты, якія прэтэндуюць на аднаразовую турыстычную візу ў Тайланд, будуць вызваленыя ад візавага збору да 28 лютага 2017 года. Гэтая мера будзе дзейнічаць у адпаведнасці з загадам Міністэрства ўнутраных спраў краіны.

Акрамя таго, удвая зніжана сума збору для турыстаў, якія афармляюць візу па прыбыцці ў Тайланд.

Як паведамлялася, у Менску да канца гэтага года плануецца арганізаваць выдачу віз у Тайланд. У беларускую сталіцу дастаўлены пячаткі для віз, неўзабаве чакаюцца візавыя маркі. Цяпер беларусам даводзіцца атрымліваць візы ў пасольстве Тайланда ў Маскве.

З пачатку 2016 года Тайланд наведалі блізу 10 тысяч беларускіх турыстаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках