19 красавiка 2024, Пятніца, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску міліцэйскі аўтамабіль лоб у лоб сутыкнуўся з аўтамабілем хуткай дапамогі

27
У Віцебску міліцэйскі аўтамабіль лоб у лоб сутыкнуўся з аўтамабілем хуткай дапамогі
ФОТА: «ВИТЕБСКИЙ КУРЬЕР»

ДТЗ адбылося сёння а першай гадзіне дня каля Кіраўскага моста ў Віцебску.

Сутыкнуліся некалькі транспартных сродкаў, у тым ліку аўтамабілі міліцыі і меддапамогі, піша tut.by.

— Паводле папярэдніх звестак, удзельнікамі ДТЗ сталі некалькі транспартных сродкаў. Між іншым, гэта аўтамабіль Дэпартамента аховы, які ехаў на выклік з боку вуліцы Кірава, кіроўца «жыгулі», які выехаў з вуліцы Камсамольскай, а таксама машына меддапамогі. У выніку аварыі супрацоўнік міліцыі атрымаў ранкі. Яму аказана меддапамога, у шпіталізацыі ён не меў патрэбу, — распавялі ў аддзяленні агітацыі і прапаганды ДАІ аблвыканкама.

Паводле факта ДТЗ праводзіцца разбіральніцтва.

ФОТА: «ВИТЕБСКИЙ КУРЬЕР»
Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках