29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнік з Берасця распавёў пра небывалы ўраджай кавуноў, ківі і крэветак

25
Чыноўнік з Берасця распавёў пра небывалы ўраджай кавуноў, ківі і крэветак

Са слоў намесніка старшыні Берасцейскага аблвыканкама, у вобласці робяць хамон і кальвадос, а ў сажалках асетр адкладвае чорную ікру.

Намеснік старшыні Берасцейскага аблвыканкама Міхаіл Сяркоў на комплекснай прэзентацыі Берасцейскай вобласці ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расеі распавёў масквічам пра беларускія кавуны, ківі і крэветкі, паведамляе БелТА.

«Сёлета ў нас быў выдатны ўраджай кавуноў : буйныя плады, сакавітая мякаць, дастаткова цукру, - распавёў Міхаіл Сяркоў. - Таксама ў верасні мы пакаштавалі беларускія ківі».

З ягоных слоў, праз змену клімату ў Берасцейскай вобласці ў гэтым годзе атрымалі добры ўраджай вінаграду - у вобласці культывуецца блізу 40 яго гатункаў.

Каментуючы публікацыі ў асобных расейскіх СМІ, намеснік старшыні аблвыканкама адзначыў, што ў сажалках Бярозаўскай ГРЭС сапраўды водзяцца крэветкі.

«Вашы СМІ казалі, што там плавае пірання. Не ведаю, ці ёсць там пірання, але асетр водзіцца дакладна і нават ёсць чорная ікра», - заявіў Міхаіл Сяркоў.

Акрамя таго, з ягоных слоў, у вобласці робяць кальвадос і добра вэндзяць кумпякі. «Вядома, гэта не хамон, але ў нас свая рэцэптура, і яны вельмі смачныя», - сказаў чыноўнік.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках