28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Бабруйск стаў «кузняй» карупцыі

7
Як Бабруйск стаў «кузняй» карупцыі

Заблытаныя гісторыі бабруйскіх чыноўнікаў выклікаюць адно пытанне: якая ў горадзе пасля гэтага ідэалогія? Ідэалогія карупцыі, ці што?

Калі ў 2008 годзе прыйшлі за намеснікам старшыні Бабруйскага гарвыканкама Сяргеем Валеватым, «таварыш» экс-палітрук Маркачоў тры гады ўжо быў начальнікам аддзела ідэалагічнай працы гарвыканкама, піша для «Беларускага партызана» галоўны рэдактар выдання «Бабруйскі кур'ер» Анатоль Санаценка.

У выніку зладзейскі Валеваты, намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама, паспяхова схаваўся за мяжой.

Калі ў Бабруйску восем гадоў «сваволіў» старшыня Бонахаў, паводле «заблытанай» схемы набываючы сабе аўтамабіль за 47 тысяч даляраў, займаючыся (распавядаюць – праз сваякоў) «палітыкай» «камерцыйнага ўшчыльнення» дваровай забудовы, «таварыш Маркачоў» ужо пераходзіў, а затым шчасна перайшоў на вышэйшую ідэалагічную пасаду ў гарвыканкаме – намесніка старшыні, які курыруе ў Бабруйску ідэалогію (які курыруе – значыць, адказвае).

Калі ў лістападзе гэтага года прыйшлі за цяперашнім карупцыянерам – старшынём Бабруйскага гарвыканкаму Андрэем Каваленкам, «таварыш Маркачоў» ужо некалькі гадоў курыраваў у горадзе ідэалогію. У выніку, Бабруйск сталі называць «кузняй карупцыі».

Добрая праца, нічога не скажаш.

Паўстае пытанне: якая ў Бабруйску пасля гэтага ідэалогія? Ідэалогія карупцыі, ці што?

Мы ўжо тут не гаворым пра «ўзятых» начальніка аддзела гандлю гарвыканкама – Анатоля Кісялёва, ягоную намесніцу Зінаіду Луніхіну; пра Максіма Суботкіна, да якога таксама ёсць пытанні «па Бабруйску», а таксама пра іншых – якія яшчэ на свабодзе.

Пытанне рубам: чаму ў нас такая «безадказная» ідэалогія? Чаму чалавек, адказны за яе цягам больш за дзесяць гадоў і, як раней казалі, патураў усім гэтым негатыўным працэсам і тэндэнцыям, пра якія гаворка была вышэй, чалавек, расставіў «свае» кадры «на месцах» (у тым ліку – былых аднапалчан), чаму, пытаемся, гэты чалавек не нясе ніякай адказнасці?

Як з гусака вада? Так мы такіх «гусей» не заказвалі. Нам, грамадзянам, жыхарам горада і рэгіёну, усё роўна – хто там каму кум і сват. Усё павінна быць справядліва і паводле закону.

Раней было так: заваліў справы ў сваёй сферы, за якую адказваеш, – партфель на стол!

Адказваеш за ідэалогію? Значыць – адказвай!

І – ніякай карупцыі, зразумела.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках